Дубровіца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дубровіца[1] або Дубровыця[2] (укр.: Дубровиця), таксама сустракаецца Дубравіца[3] — горад ва Украіне на рацэ Гарыні. Адміністрацыйны цэнтр Дубровыцкага раёна Ровенскай вобласці. Насельніцтва 9300 чал. (2024). Размешчаны за 126 км на поўнач ад Роўна, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Дамбровіца (лінія Сарны — Лунінец).
Дубровіца — колішняя сталіца княства і графства на гістарычнай Піншчыне (частка Берасцейшчыны), на захадзе Палесся.
Remove ads
Назва
Тапонім Дубровіца, напэўна, паходзіць ад дубровы (дубовага гаю)[4].
Гісторыя

Упершыню згадана ўскосна ў 2-й палове XII ст. як сталіца ўдзельнага Дубровіцкага княства. Згадка як горада Тураўскага княства пад 1005 годам -- фальсіфікат XVI ст.
У 1340-я гады Дубровіца ў складзе Вялікага Княства Літоўскага[1]. З XV ст. ва ўладанні адной з галін князёў Гальшанскіх, якія ад княства звалася Гальшанскімі-Дубровіцкімі. У XVI ст. у Троцкім ваяводстве, збудаваны касцёл. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) у складзе Пінскага павета Берасцейскага ваяводства[5], у гэты час стала сталіцай графства.
У 1571 годзе Дубровіцу як пасаг атрымаў князь Андрэй Курбскі[1]. У 1695 годзе Ян Дольскі фундаваў у Дубровіцы калегіум піяраў. З XVIII ст. ва ўладанні Плятэраў.
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, дзе ў 1795 годзе з усёй воласцю (колішнім графствам) пераведзена ў склад Валынскай губерні. Па задушэнні паўстання 1830-1831 гадоў, у 1831 годзе расійскія ўлады скасавалі калегіум піяраў.
У 1918—1919 годзе ў Дубровіцы адбылося зладжанае эсэрамі і бальшавікамі Палескае паўстанне, у выніку разрабаваны палац графаў Плятэраў. Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
З 1939 года Дубровіца ў склад УССР, з 1940 года цэнтр раёна. У 2-ю сусветную вайну з 1 ліпеня 1941 да 10 студзеня 1944 года горад пад нямецкай акупацыяй.
30 ліпеня 1997 года гарадскі савет зацвердзіў сучасныя герб і сцяг Дубровіцы.
- Места на старых здымках
- Вуліца і касцёл
- Касцёл
- Касцёл, інтэр'ер
- Касцёл, інтэр'ер
- Царква
- Вуліца
- Сядзіба Плятэраў
- Сядзіба
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1860 — 3743 чал., з іх 1709 хрысціян і 2034 іўдзеяў[5]
- XX стагоддзе: 1990 — 10,7 тыс. чал.[6]
- XXI стагоддзе: 2001 — 9644 чал.; 1 студзеня 2011 — 9430 чал.
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай прамысловасці, завод перапрацоўкі ільна.
Турыстычная інфармацыя
Славутасці
- Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (1695—1701)
- Сядзіба Плятэраў (XVIII ст.)
- Царква Раства Багародзіцы (1862)

Вядомыя асобы
- Мікола Аляксеевец (нар. 1941) — украінскі гісторык і педагог
- Анастасія Заслаўская-Гальшанская (?—1561) — рэлігійная і культурная дзеячка часоў Вялікага Княства Літоўскага
- Мікола Ляховіч (нар. 1976 — украінскі грамадскі дзеяч, палітычны вязень
- Фёдар Пірышка (1898—1991) — беларускі партыйны дзеяч, мемуарыст
- Жорж Шарпак (нар. 1924) — французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (1992)
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads