Гваздзік армерыяпадобны
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гваздзік армерыяпадобны[1] (Dianthus armeria) — від травяністых раслін сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).
Remove ads
Апісанне
Аднагадовыя і двухгадовая расліна з простым або слабаразгалінаваным, зверху апушаным сцяблом вышынёй 20—60 см і кароткім вертыкальным коранем. Лісце валасістае, цёмна-зялёнае, тонкае, да 5 см даўжынёй. Ніжняе лісце прадаўгавата-ланцэтападобнае, сярэдняе і верхняе лінейна-ланцэтападобнае ці лінейнае, сядзячае. Кветкі 8-15 мм у дыяметры, з пяццю пялёсткамі, ружова-пурпуровыя, на кароткіх кветаножках, сабраны на верхавінцы сцябла ў малакветкавае галоўчатае суквецце. Цвіце ў чэрвені — верасні.[2][3] Плод — каробачка.
Remove ads
Арэал
Від сустракаецца па ўсёй Еўропе, з Партугаліі на поўначы да паўднёвай Шатландыі і паўднёвай Фінляндыі, і з усходу да Украіны і Каўказа.[4][5][2] У Беларусі гэты рэліктавы від знаходзіцца ў ізаляваных лакалітэтах на паўночна-ўсходняй мяжы арэалу. Дакладна вядомы ў Брэсцкай (Столінскі раён), Гомельскай (Жыткавіцкі, Лоеўскі і Хойніцкі раёны) і Гродзенскай (горад Гродна) абласцях. Раней прыводзіўся для наваколля Гродна, Ваўкавыска, Шчучына і Лоева[6].
Remove ads
Прымяненне і выкарыстанне
Шырока вырошчваецца як дэкаратыўная расліна ў садах.
Ахова
Уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі 2-га выдання (1993). Ахоўваецца ў Літве і Польшчы.[6]
Галерэя
- Гваздзік армерыяпадобны
- Насенне Гваздзіка армерыяпадобнага
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 45. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Гваздзіка армерыяпадобная
- Blamey, M. & Grey-Wilson, C. (1989). Flora of Britain and Northern Europe. ISBN 0-340-40170-2
- Flora of NW Europe: Dianthus armeria(недаступная спасылка)
- Flora Europaea: Dianthus armeria
- Den Virtuella Floran: Dianthus armeria (in Swedish, with maps)
- Гваздзік армерыяпадобны ў Чырвонай кнізе Беларусі(недаступная спасылка) (руск.)
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads