Гваліёр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гваліёрmap
Remove ads

Гваліёр (хіндзі: ग्वालियर) — адзін з найбуйнейшых гарадоў штата Мадх’я-Прадэш у Індыі. Насельніцтва — 1 069 276 (2017 г.).

Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Remove ads

Гісторыя

Згодна паданню, Гваліёр быў заснаваны князем Сураджам Сенам у пачатку нашай эры і названы ім у гонар аскета Гваліпы, які выратаваў князя ад лепры. У пісьмовых крыніцах горад узгаданы пад 520 г. У канцы XIV ст. Гваліёр стаў сталіцай самастойнай дзяржавы. Тут былі ўзведзены магутная крэпасць і палац Ман-Мандзір.

У 1526 г. махараджа Гваліёра загінуў у бітве пры Паніпаце, а яго валоданні трапілі ў склад імперыі Вялікіх Маголаў. У 1818 г. Гваліёрам авалодала раджпуцкая дынастыя Шындыя. Яна знаходзілася ў саюзе з Брытанскай Ост-Індскай кампаніяй, а таму Гваліёрскае княства захоўвала аўтаномію ў складзе Брытанскай Індыі. Падчас паўстання 1857 г. Гваліёр быў заняты Лакшмі-Бай, але хутка вернуты брытанцамі князю Шындыя.

Гваліёрскае княства было далучана да незалежнай Індыі ў 1947 г. Дзякуючы развіццю чыгункі ён хутка ператварыўся ў важны транзітны і прамысловы цэнтр штата Мадх’я-Прадэш.

Remove ads

Эканоміка

Гваліёр — буйны цэнтр тэкстыльнай, гарбарнай і хімічнай прамысловасці. Дзякуючы перакрыжаванню чыгуначных магістралей, Гваліёр лічыцца важным транзітным пунктам паміж рознымі часткамі Індыі. Працуюць аэрапорт, 6 універсітэтаў, медыцынскі, тэхналагічны, інжынерны і інфармацыйны каледжы. Развіваецца турызм.

Славутыя мясціны

Гваліёр знакаміты славутымі мясцінамі, якія прыцягваюць мноства вандроўнікаў:

  • Крэпасць Гваліёр, узведзеная дынастыяй Тамар у XIV ст. Бабур лічыў яе адной з самых прыгожых і моцных крэпасцяў Індыі. Знутры знаходзіцца княскі палац, часткова перабудаваны ў XIX ст. пад уплывам архітэктуры Версаля. У нашы дні ў ім працуе музей.
  • Скальна-пячорны комплекс каля крэпасці Гваліёр. У XV ст. ён стаў важным рэлігійным цэнтрам джайнаў. У спадчыну ад іх засталіся вялікія каменныя статуі (да 18 м).
  • Стары горад Гваліёр прадстаўлены каланіяльнай архітэктурай, магільнямі князёў Шындыя, знакамітых музыкантаў і Рані Лакшмі-Бай.
  • Морар — старое брытанскае ваеннае ўмацаванне, пераўтворанае ў прыгарадны парк

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads