Генрык Вейсенгоф

беларускі мастак, жывапісец (1859—1922) From Wikipedia, the free encyclopedia

Генрык Вейсенгоф
Remove ads

Генрык Вейсенгоф, таксама часам Генрых Уладзіслававіч Вейсенгоф (польск.: Henryk Bonawentura Kazimierz Weyssenhoff; 26 ліпеня 1859, Пакрэўна, Ковенскі павет23 ліпеня 1922, Варшава) — беларускі мастак, жывапісец.

Хуткія факты Генрык Вейсенгоф, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Нашчадак старажытнага шляхецкага роду нямецкага паходжання герба Лебедзь, які пасяліўся ў XVII стагоддзі ў Лівоніі. Бацька Генрыка — Уладзіслаў Вейсенгоф, вядомы пісьменнік, удзельнік паўстання 1863 года, быў сасланы ў Сібір. Неўзабаве маці Генрыха, Юзэфа з Быкоўскіх, з дзецьмі паехала ўслед за мужам у ссылку. Дзяцінства Генрык Вейсенгоф правёў на Урале.

Першыя ўрокі выяўленчага мастацтва Вейсенгоф атрымаў у ссыльнага жывапісца Люцыяна Крашэўскага (брата вядомага польскага пісьменніка Юзафа Крашэўскага). У 1874 годзе бацька Вейсенгофа быў амніставаны, з забаронай на пражыванне ў родных месцах. Сям’я пасялілася ў Варшаве.

З 1874 года ён пачаў навучацца ў класе рысавання ў прафесара жывапісу Войцеха Герсана[6]. На творчасць маладога мастака звярнуў увагу жывапісец Генрых Семірадскі, які дапамог Вейсенгофу паступіць у 1880 годзе ў Пецярбургскую імператарскую акадэмію мастацтваў. Да 1885 года вучыўся ў Пецярбургскай акадэміі[6]. У гэты час за кампазіцыю «Транспарт параненых» яму быў прысвоены сярэбраны медаль і званне мастака. У 1889 годзе выехаў у Мюнхен[6], дзе стажыраваўся пад кіраўніцтвам Альфрэда Кавальскага-Веруша  (руск.).

У 1903—1904 гадах жыў у Парыжы, пасля чаго пасяліўся ў маёнтку бацькоў у вёсцы Русаковічы Ігуменскага павета (цяпер Пухавіцкі раён Мінскай вобласці Беларусі).

У час Першай сусветнай вайны мастак вымушаны быў пераехаць у Варшаву, дзе і памёр у 1922 годзе.

Remove ads

Творчасць

Thumb
Юбілейны значок аўтарства Генрыка Вейсенгофа, падораны Эдварду Вайніловічу (1847—1928) сябрамі Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі ў 25-ю гадавіну работы ў таварыстве

Творчасць звязана з мастацкім жыццём Беларусі і Польшчы[6].

Аўтар рэалістычных пейзажаў[6], якія характарызуюцца лірычным настроем. Ён таксама выступаў, як графік і скульптар.

Заўзяты паляўнічы, Генрых Вейсенгоф неаднаразова адлюстроўваў на сваіх палотнах лясных звяроў і птушак на ўлонні дзікай прыроды. У сядзібе ў Русаковічах трымаў свойскіх медзведзянят, якіх таксама адлюстроўваў у сваіх работах.

Ім была створана серыя ілюстрацый да твораў стрыечнага брата Юзафа Вейсенгофа: зборніка вершаў «Эротыка» (1911) і рамана «Собаль і панна  (польск.)» (1913).

Карціны Вейсенгофа карысталіся поспехам у крытыкаў і гледачоў, неаднаразова былі адзначаны медалямі на выстаўках, у прыватнасці, сярэбраным медалём на выстаўцы ў Парыжы ў 1900 годзе.

Генрык Вейсенгоф быў членам варшаўскага аб’яднання мастакоў «Pro Arte  (польск.)».

Зрабіў эскізы дыплому сельскагаспадарчай і прамысловай выстаўкі ў Мінску ў 1901 годзе.

Remove ads

Выстаўкі

Удзельнік мастацкіх выставак у Пецярбургу (1888, «Транспарт параненых», «Беларускія могілкі. Русаковічы»), Берліне (1891, «Могілкі»), Львове (1891, «Куток у Польным»), Парыжы (1901, «Снег»), Мінску (1916, «Прадчуванне», «Змаганне», «Хмара», «Цішыня», «Беларускія паляўнічыя», «Паляўнічыя з сабакамі»).

Галерэя

Remove ads

Зноскі

1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.

2. Henri or Henryk Weyssenhoff // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Henryk Weyssenhoff

4. Henryk Weyssenhoff

5. Sejm-Wielki.pl — 2002. Праверана 13 снежня 2018.

6. Вейссенгоф Генрих Владиславович // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 108. — 737 с.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads