Генрых Юр’евіч Грыгоніс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Генрых Юр’евіч Грыгоніс
Remove ads

Генрых Юр’евіч Грыгоніс (20 мая 1889(1889-05-20), Падбярэззе, Віленская губерня4 лістапада 1955(1955-11-04), Мінск) — беларускі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст БССР (1941)[1].

Хуткія факты Генрых Грыгоніс, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Магіла Генрыха Грыгоніса

Нарадзіўся 20 мая 1889 года ў в. Падбярэззе Віленскага павета.

У 1908—1915 гадах працаваў у антрэпрызах на Далёкім Усходзе, у 1917—1919 гадах — у тэатрах Петраграда. У 1919 годзе — у Першым беларускім таварыстве драмы і камедыі (выканаў ролі Пустарэвіча, Старца ў «Паўлінцы» і «Раскіданым гняздзе» Я. Купалы). З 1920 года — у Першым беларускім дзяржаўным тэатры.

Памёр 4 лістапада 1955 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.

Remove ads

Творчасць

Thumb
Г. Грыгоніс у ролі Журдэна
Thumb
Г. Грыгоніс у ролі Нічыпара

Акцёр яркай сцэнічнай індывідуальнасці; яму былі уласцівы вострая камедыйнасць і лірыка-драматычная афарбоўка роляў. Створаныя ім народныя характары адметныя сакавітым гумарам, нацыянальным каларытам: Даліла («На Купалле» М. Чарота), Каваль («Каваль-ваявода» Е. Міровіча), Мікола («Салавей» З. Бядулі), Анісім («Пагібель воўка» Э. Самуйлёнка), Нічыпар, Сымон Верас («Хто смяецца апошнім», «Пяюць жаваранкі» К. Крапівы). У класічным рэпертуары асаблівы поспех меў у ролі Журдэна («Мешчанін у дваранах» Мальера). Сярод іншых значных роляў: Дзяк («Пісаравы імяніны» У. Галубка), Людавіка («Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі). Здымаўся ў кіно: «Кармялюк», «Хто смяецца апошнім» і інш[1].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads