Падбярэззе (Літва)
вёска ў Віленскім павеце Літвы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Падбярэззе, часам Пабя́ржэ[1] (літ.: Paberžė) — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Цэнтр Пабярэззеўскай сянюніі. Размешчана на рацэ Мусе, на поўнач ад Вільні.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўспамін пра Падбярэззе датуецца 1484 годам, калі яно ўваходзіла ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства. У 1503 годзе тут збудавалі касцёл.
У XVI ст. Падбярэззе ўпамінаецца як мястэчка, якое знаходзілася ў валоданні віленскіх біскупаў.
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Падбярэззе апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.
Каля 1887 года ў Падбярэззі было 67 будынкаў. У 1900 годзе тут збудавалі царкву-мураўёўку.
За часамі Першай сусветнай вайны з 1915 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[2]. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй[3]. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка занята польскімі войскамі.
У 1920 годзе Падбярэззе апынуліся ў Сярэдняй Літве, з 1922 года ў складзе Польшчы. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомыя як Заходняя Беларусь.
У другой палове верасня 1939 года Падбярэззе занята Чырвонай Арміяй, 10 кастрычніка 1939 года паводле дагавора з СССР тэрыторыя Віленскай вобласці перададзена Літве. З 1940 года ў Літоўскай ССР.
У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: ~1887 год — 1119 чал., з іх 432 каталікі, 129 праваслаўных і 558 іўдзеяў[4]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 919 чал.
Славутасці
- Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (1932)
- Могілкі іўдзейскія
Страчаная спадчына
- Царква (1900; мураўёўка)
Вядомыя асобы
- Генрых Юр’евіч Грыгоніс (1889—1955) — беларускі акцёр тэатра і кіно, Народны артыст Беларусі (1941).
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads