Георгій Сяргеевіч Бярозка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Георгій Сяргеевіч Бярозка (7 верасня 1905, Вільня, Літва — 2 лістапада 1982, Масква, Расія) — беларускі і расійскі празаік, крытык-узвышэнец.

Хуткія факты Георгій Сяргеевіч Бярозка, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Бацька Сяргей Бярозка быў інспектарам вышэйшага гарадскога вучылішча, за савецкім часам першым дырэктарам СШ № 1 у Слуцку[2]. Нарадзіўся 7 верасня 1905 года ў Вільні[3].

Скончыў у 1927 годзе літаратурнае аддзяленне этналагічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта. Супрацоўнічаў з часопісам «Узвышша». Даследаваў тэорыю жанраў, творчасць Якуба Коласа. Працаваў настаўнікам у школе, старшым тэхнічным рэдактарам, мастаком-паліграфістам у выдавецтве «Новая деревня», рэдактарам, а потым кінарэжысёрам на студыі «Масфільм». У час Вялікай Айчыннай вайны быў у народным апалчэнні, супрацоўнік дывізійнай газеты, рэжысёр цэнтральнага ансамбля ВМФ, потым франтавога тэатра. З 1954 г. выкладаў у Літінстытуце[3].

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1945 года[3].

Памёр 2 лістапада 1982 года ў Маскве. Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках Масквы[3].

Remove ads

Творчасць

З 1925 г. публікаваў вершы ў перыёдыцы. З 1942 г. пачаў пісаць прозу. Пісаў па-руску. Псеўданімы: Бярозка Юры; Сяргееў Ю. Аўтар кніг «Красная лента» (Москва, 1943), «Ночь полководца» (Москва, 1946), «Мирный город» (Москва, 1952—1954), «Избранные повести и рассказы» (Москва, 1957), «Сильнее атома» (Москва, 1959), «Дом учителя» (Москва, 1973)[3].

Рэжысёр

  • 1936 — «Мы з Кранштата», сурэжысёр
  • 1938 — «Калі заўтра вайна» сумесна з Я. Дзіганам, Л. Анцы-Палоўскім, М. Кармазінскім
  • 1941 — «Першая конная» сумесна з Я. Дзіганам

Сцэнарыст

Мультфільмы

  • 1938 — «Манюка» сумесна з І. Івановым-Вано
  • 1938 — «Тры мушкецёры» сумесна з І. Івановым-Вано
  • 1946 — «Арлінае пяро»
  • 1948 — «Шэрая шэйка»
  • 1950 — «Здаравяка»
  • 1956 — «Брыдкае качаня»
  • 1990 — «Лапландскія казкі»

Фільмы

  • 1960 — Скачок на світанку
  • 1964 — Няўгаснае полымя

Узнагароды

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads