Герань малая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Герань малая, Геранія мяккая[1][2] (Geranium pusillum) — від раслін сямейства Гераніевыя (Geraniaceae). Радзімай віду з’яўляецца паўночны Алжыр, Марока і Еўразія ад Партугаліі і Ірландыі да заходніх Гімалаяў.
Remove ads
Апісанне
Аднагадовая травяністая расліна, 10-50 см вышынёй. Сцёблы прамыя або ляжачыя, не укараняюцца ў вузлах. Сцёблы, хвосцікі і кветаножкі з 0.1-0.3 мм незалозістымі трыхомамі і 0.1-0.2 мм залозістымі трыхомамі. Прылісткі ланцэтныя, выразныя. Лісце супраціўнае; ліставая пласцінка 1.5-3.8 см, валасістая з прыціснутымі незалозістымі трыхомамі. Суквецці двухкветныя; сцяблінка суквецця 0.5-3.2 см. Кветаножкі 0.6-1.6 см. Чашалісцікі 3-4.5 мм, звонку па 0.6-1 мм незалозістымі трыхомамі і 0.2-0.5 мм незалозістымі і залозістымі трыхомамі, усярэдзіне голыя. Пялёсткі бледна-фіялетавыя, 2-3 мм даўжынёй, абедзве паверхні голыя, палі пры аснаванні раснічастыя, вярхушка з 0.2-0.5 мм надрэзам; пылавікі пурпурныя, ≈ 0.3 мм. Плады 0.9-1.1 см, выпрастаныя, калі няспелыя; мерыкарпы гладкія, з да 0.2 мм прыціснутымі незалозістымі трыхомамі, аснова з некалькімі вейчыкамі, дзюба 7-9 мм, без звужанай вяршыні. Насенне 1.7-1.8 мм. 2n = 26[2][3].
Remove ads
Распаўсюджанне
Радзімай віду з’яўляецца Паўночны Алжыр, Марока і Еўразія ад Партугаліі і Ірландыі да заходніх Гімалаяў; від натуралізаваны ў Аўстраліі і на некаторых ўмераных тэрыторыях Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі[4][5][6].
Ва Украіне расце на палях, у стэпах, ля дарог і ў зарасніках як пустазелле — на ўсёй тэрыторыі[2].
Таксанамія
Від Герань малая ўваходзіць у род Герань (Geranium) сямейства Гераніевыя (Geraniaceae) парадку Геранекветныя (Geraniales).
ещё 4 семейства (згодна з Сістэмай APG II) |
яшчэ больш 300 відаў | ||||||||||||
парадак Геранекветныя | род Герань | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, або Пакрытанасенныя | сямейства Гераніевыя | від Герань малая | |||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (згодна з Сістэмай APG II) |
яшчэ 4 рода | ||||||||||||
Галерэя
- Лісце
- Сцёблы кветкі з залозістымі валасінкамі ≈0.2 мм даўжынёй
- Кветка
- Суплодзе
- Плод
- Батанічная ілюстрацыя
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 59. — 160 с. — 2 350 экз.
- Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наукова думка, 1987. — С. 221. (руск.) (укр.)
- efloras.org . (англ.)
- plantsoftheworldonline.org . (англ.)
- npgsweb.ars-grin.gov . (англ.)
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads