Герань сібірская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Герань сібірская
Remove ads

Герань сібірская[1] (Geránium sibíricum) — травяністая расліна, від роду Герань сямейства Гераніевыя (Geraniaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Невялікая шматгадовая расліна родам з умераных раёнаў Азіі і Усходняй Еўропы, завезенае ў многія рэгіёны свету. Ад іншых гераней адрозніваецца невялікімі адзінкавымі кветкамі на доўгіх кветаножках.

Remove ads

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна 40—50 см вышынёй з тонкім коранем. Сцёблы моцна разгалінаваныя, узыходзячыя, пакрытыя прыціснутымі валасінкамі, накіраванымі да аснавання.

Лісце на хвосціках да 7 см даўжынёй, пакрытых прыціснутым апушэннем, у абрысе круглява-пяцікутнае, 3-3,5 см у дыяметры, пальчатарассечанае на 5 вузкарамбічных долей, кожная з якіх з буйназубчатым краем. Прылісткі трохкутна-шылападобныя, да 8 мм даўжынёй.

Кветкі адзінкавыя, рэдка па дзве, на кветканосах да 4 см даўжынёй, пакрытых прыціснутым апушэннем. Чашалісцікі каля 6,5 мм даўжынёй, даўгавата-яйкападобнай формы, з завостраным канцом, шчацініста-апушаныя. Пялёсткі вяночка да 1,5 см даўжынёй, з выманнем на канцы, белыя, з пурпурнымі жылкамі. Прыкветкі шылападобныя, 3-7 мм даўжынёй.

Каробачка з носікам 1,5—1,7 см даўжынёй, насенне 2×1,5 мм, гладкае, бурае.

Remove ads

Распаўсюджанне

Радзіма расліны — Усходняя Еўропа і Азія. Завезены ў Паўночную Амерыку, дзе шырока распаўсюджваецца.

Таксанамія

Від быў упершыню сапраўды апісаны ў 2-м томе кнігі Species plantarum Карла Лінея, датай публікацыі якой лічыцца 1 мая 1753 года.

Від Герань сібірская ўваходзіць у род Герань (Geranium) сямейства Гераніевыя (Geraniaceae) парадку Геранекветныя (Geraniales).

  ещё 4 семейства
(згодна з Сістэмай APG II)
  яшчэ больш 300 відаў
       
  парадак Геранекветныя     род Герань    
             
  аддзел Кветкавыя, або Пакрытанасенныя     сямейства Гераніевыя     від
Герань сібірская
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(згодна з Сістэмай APG II)
  яшчэ 4 рода  
     

Сінонімы

  • Geranium acrocarphum Ledeb., 1842
  • Geranium amurense Tsyren., 2006
  • Geranium europaeum Popov, 1949
  • Geranium ruthenicum R.Uechtr., 1873
  • Geranium variabile Moench, 1794

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 59. — 160 с. 2 350 экз.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads