Геранім Кеневіч (1796—1884)

1796-1884 From Wikipedia, the free encyclopedia

Геранім Кеневіч (1796—1884)
Remove ads

Геранім Антонавіч Кеневіч (польск.: Hieronim Kieniewicz; руск.: Иероним Антонович Кеневич, 1796/1797, (?) вёска Дарава, (?) Навагрудскі павет, Расійская імперыя — 1884, Рым, Італія) — буйны землеўласнік Расійскай імперыі, мазырскі павятовы харунжы.

Хуткія факты Геранім Антонавіч Кеневіч, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

Належаў да шляхецкага роду Кеневічаў герба «Равіч». Нарадзіўся ў сям’і Антона Нестара Кеневіча, мазырскага павятовага суддзі, і яго жонкі-шляхцянкі каталічкі Кацярыны Адынец[1]. Быў хрышчаны ў каталіцтва.

Вучыўся ў 1815—1817 гг. у Віленскім універсітэце. Атрымаў ступень кандыдата філасофіі. Быў знаёмы з Іаахімам Лялевелем.

Выбіраўся дваранамі на пасаду мазырскага павятовага харунжага ў Мазырскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі. Быў членам мясцовай масонскай ложы.

Пасля смерці бацькі ў 1822 г. атрымаў маёнтак Лобча (Лобча, Засоп’е і інш.) у Мазырскім павеце[2].

Ажаніўся са шляхцянкай-каталічкай Кацярынай Ігнатаўнай Горват.

17 снежня 1837 г. купіў у графа Аляксандра Францішка Хадкевіча (1776—1838) маёнтак Брынёў (Брынёў, Ляскавічы і інш.) — 614 рэвізскіх душ[3].

Праз 10 гадоў пасля падаўлення Лістападаўскага паўстання (1830—1831) Геранім Антонавіч Кеневіч выкупіў маёнтак Дарашэвічы ў свайго брата-паўстанца Фелікса Антонавіча Кеневіча (1802—1863), што ўратавала маёнтак Дарашэвічы ад канфіскацыі расійскімі ўладамі. З завяршэннем будаўніцтва палаца ў Дарашэвічах Геранім Кеневіч адначасова залажыў цудоўны парк і пабудаваў у ім фамільную капліцу-пахавальню Кеневічаў.

Remove ads

Сям’я

У шлюбе з Кацярынай з Горватаў (1807—1891) меў дзяцей:

  • 1) Ядвіга Геранімаўна Кеневіч (1829—1892);
  • 2) Каміла Геранімаўна Кеневіч (1828—?). Муж: Януарый Мікульскі;
  • 3) Ванда Геранімаўна Кеневіч (к.1837—?). Муж: Вітольд Орда;
  • 4) Геранім Геранімавіч Кеневіч (1830—1911), мазырскі павятовы маршалак. Жонка: Ядвіга Аляксандраўна Горват (к.1840—1916);
  • 5) Юзафіна Геранімаўна Кеневіч (1820—1876). Муж: Баляслаў Казіміравіч Яленскі. Шлюб у 1862 г. у Вільні.
Remove ads

Зноскі

  1. Анішчанка, Я. К. Ураднікі беларускіх земляў Расійскай імперыі на рубяжы XVIII—XIX стст. — Мінск, 2011. — С. 156.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads