Геранім Кеневіч (1830—1911)

(1830—1911) мазырскі павятовы маршалак From Wikipedia, the free encyclopedia

Геранім Кеневіч (1830—1911)
Remove ads

Геранім Геранімавіч Кеневіч (польск.: Hieronim Kieniewicz; руск.: Иероним Иеронимович Кеневич, 1830 — 10 лютага 1911, Дарашэвічы) — буйны землеўласнік Расійскай імперыі, мазырскі павятовы маршалак.

Remove ads

Паходжанне роду і бацькі

Належаў да шляхецкага роду Кеневічаў герба «Равіч». Нарадзіўся ў сям’і Гераніма Кеневіча (1796—1884) і Кацярыны Ігнатаўны Горват (1807—1891). Быў хрышчаны ў каталіцтва.

Адукацыя

Вучыўся ў Дэрпцкім універсітэце, належаў да студэнцкай карпарацыі «Konwent Polonia».

Грамадская дзейнасць

Выбіраўся дваранамі Мазырскага павета на пасаду мазырскага павятовага маршалка.

20 лістапада 1857 г. былі падпісаны першыя рэскрыпты расійскага імператара Аляксандра II на імя віленскага генерал-губернатара (1855—1863) генерал-лейтэнанта Уладзіміра Іванавіча Назімава і Санкт-Пецярбургскага генерал-губернатара (1854—1864) Паўла Мікалаевіча Ігнацьева (1797—1879), дзе была напісана праграма расійскага ўрада аб адкрыцці губернскіх камітэтаў па сялянскай справе (камітэтаў па падрыхтоўцы дваранамі праектаў сялянскай рэформы), што дало пачатак працы па вызваленні сялян ад прыгону і паставіла дваранства Віленскай, Ковенскай і Гродзенскай губерняў у авангард гэтага працэса. Пасля гэтага губернскія камітэты па сялянскай справе пачалі арганізоўвацца і ў іншых губернях, і пачалася актыўная праца дваран за распрацоўку мер і форм вызвалення сялян. 30 жніўня 1858 г. быў створаны Мінскі губернскі камітэт па сялянскай справе, на чале якога стаў мінскі губернскі маршалак (1853—1859) Людвік Антонавіч Слатвінскі, а намеснікам — Атон Ігнатавіч Горват, былы губернскі маршалак. У камітэт уваходзілі члены ад кожнага павета губерні. Геранім Кеневіч увайшоў членам ад Мазырскага павета (разам з Антонам Паўлавічам Яленскім (1818—1874), Артурам Даніэлевічам Горватам (1838—1903) і Напалеонам Феліксавічам Яленскім (1810—1883)) у склад створанага 30 жніўня 1858 г. Мінскага губернскага камітэта па сялянскай справе. Як і многія маянткоўцы літоўска-беларускіх губерняў Расійскай імперыі, Кеневіч выказваўся за скасаванне прыгону, але за вызваленне сялян без надання іх зямлёй. У канечным выніку гэтая прапанова дваран «заходніх губерняў» была адхілена царскім урадам — было вырашана вызваляць сялян з зямельным надзелам.

Напярэдадні Студзеньскага паўстання (1863—1864) быў членам палітычнай групоўкі «белых»[1].

У 1888 г. стаў членам Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі (МТСГ).

Смерць і пахаванне

Памёр 10 лютага 1911 г. (29 студзеня 1911 г. ст.ст.) у маёнтку Дарашэвічы, пахаваны там жа.

Маёнткі

Thumb
Сядзіба Кеневічаў у маёнтку Дарашэвічы

Валодаў буйнымі маёнткамі Дарашэвічы і Брынёў[1].

Жонка і дзеці

Ажаніўся са сваёй стрыечнай сястрой — дваранкай-каталічкай Ядвігай Аляксандраўнай Горват з маёнтка Барбароў (Рэчыцкі павет, Мінская губерня), ад якой меў дзяцей:

  • Клацільда Геранімаўна Кеневіч (1863—1919). Муж: Ксаверый Патвароўскі (1858—1887);
  • Сафія (Сафія-Марыя) Геранімаўна Кеневіч (1865—?). Муж: Ваўрынец Путкамер (1859—1923);
  • Геранім Геранімавіч Кеневіч (1867—1925), жыў і кіраваў маёнткам Брынёў. Жонка: Адэля Антоніеўнай Наркевіч-Ёдка (1870—1937);
  • Ядвіга Геранімаўна Кеневіч (каля 1870—1905). Муж: Яўстах Янавіч Любанскі (1859—пасля 1913);
  • Аляксандр Геранімавіч Кеневіч (1868—?);
  • Антон Геранімавіч Кеневіч (1877—1960), жыў і кіраваў маёнткам Дарашэвічы[1]. Жонка: графіня Магдалена Грабоўская (1881—1961).
Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads