Магілёўскае рэальнае вучылішча
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Магілёўскае рэальнае вучылішча — агульнаадукацыйная сярэдняя навучальная ўстанова ў 1885—1918 гг.

Будынак

Вучылішча знаходзілася ў двухпавярховым будынку, узведзеным з чырвонай цэглы ў 1885 годзе паводле праекта губернскага інжынера У. С. Міляноўскага на ахвяраванні жыхароў губерні. Паводле іншых звестак аўтарам праекта быў Іван Іванавіч Лявіцкі[1].
Будынак знаходзіўся на рагу сучасных Піянерскай і Камсамольскай, галоўным фасадам быў арыентаваны ў бок Дняпра.
Будынак захаваўся, цяпер у ім знаходзіцца Сацыяльна-гуманітарны каледж і вучэбны корпус № 4 Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова.
Remove ads
Гісторыя
Заснавана 1 ліпеня 1885 г. у Магілёве. Уваходзіла ў Віленскую навучальную акругу. Утрымлівалася за кошт казны, збораў за навучанне (у 1907 г. па 45 руб. з вучня) і сродкаў мясцовага таварыства ўзаемнага крэдыту.
26 верасня 1904 года сканаў магілёўскі дваранін Д. П. Маўра, які пакінуў у спадчыну 35 тысяч рублёў магілёўскім рэальнаму вучылішча, мужской і жаночай гімназіям, а таксама земляробчаму вучылішчу ў Горках[2].
Remove ads
Адукацыйны працэс
Мела 7 класаў і падрыхтоўчае аддзяленне. У 1907 г. навучалася 236 юнакоў, у 1915 г. — 321. Узначальваў вучылішча дырэктар, якому дапамагалі інспектар, 3 законанастаўнікі і 10 выкладчыкаў з універсітэтаў Парыжа, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Варшаўскага політэхнічнага інстытута імя Мікалая II, Нежынскага гісторыка-філалагічнага інстытута князя Безбародкі і Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі.
Выпускнікі вучылішча мелі льготы пры паступленні ў вышэйшыя тэхнічныя і сельскагаспадарчыя навучальныя ўстановы, на фізіка-матэматычныя факультэты ўніверсітэтаў. Зараз у будынку вучылішча размяшчаецца педагагічнае вучылішча імя К. Ушынскага.
Вучэбныя прадметы
- Руская мова
- Нямецкая мова
- Французская мова
- Геаграфія
- Прыродазнаўства
- Гісторыя
- Хімія
- Законазнаўства
- Матэматыка
- Фізіка
- Касмаграфія
- Маляванне
- Чарчэнне
- Пачаткі ваеннай навукі
- Музыка
- Гімнастыка
Вядомыя выкладчыкі
Вядомыя выпускнікі
- Уладзімір Пятровіч Барцэвіч — палкоўнік Генеральнага штаба, удзельнік Першай сусветнай вайны і Белага руху
- Рувім Ісаевіч Фраерман — савецкі дзіцячы пісьменнік
- Герасім Васілевіч Якушка — беларускі архітэктар
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads