Глаголіца

From Wikipedia, the free encyclopedia

Глаголіца
Remove ads

Глаго́ліца — старажытны славянскі алфавіт. Назва паходзіць ад стараславянскага слова «глаголъ» (слова, маўленне). Улучае 40 літар, якія пераважна адпавядаюць назвам, адпаведным гукам і размяшчэнням літар кірыліцы. Літары алфавіта адрозніваліся ад кірылічных напісаннем. Глаголіца выкарыстоўвалася на славянскіх землях разам з кірыліцай.

Хуткія факты Глаголіца, Тып пісьма ...
Thumb
Башчанская (Башканская) пліта — адзін з найстаражытнейшых вядомых помнікаў глаголіцы, XI ст.

Цяпер глаголіца не выкарыстоўваецца ні для адной славянскай мовы. Ва ўсходніх і паўднёвых славян выцеснена кірыліцай, у заходніх — лацінскім пісьмом. У 2023 годзе харвацкі пісьменнік Таміслаў Бэроніч выдаў цалкам на глаголіцы раман «Ⰿⰻⱄⰰⰾ ⰽⱀⰵⰸⰰ Ⰰⱀⰶⰰ Ⱇⱃⰰⱀⰽⱁⱂⰰⱀⰰ» («Misal kneza Anža Frankopana») [1] — першае друкаванае выданне на глаголіцы больш чым за сто гадоў.

Remove ads

Апісанне

Мяркуюць, што гукавыя значэнні многіх літар перамясціліся пад уплывам кірыліцы ці пачалі блытацца з прычыны ранняга распаду на дыялекты, таму першапачатковае гукавое значэнне не заўсёды яснае. Напрыклад, глагалічная літара «ю» Ⱓ першапачаткова мабыць абазначала гук [у], але была заменена на лігатуру «оу» Ⱆ пад уплывам позняй кірыліцы. Некаторыя іншыя літары былі створаны пазней на кірылічны ўзор.

У наступнай табліцы пералічаны ўсе вядомыя літары глаголіцы ў сучасным парадку. Для кожнай глагалічнай літары таксама прыведзена выява кожнай літары (круглы варыянт), адпаведная сучасная кірылічная літара, прыблізнае гукавое значэнне (у IPA), назва, і здагадкі аб паходжанні. Некалькі літар не маюць сучасных адпаведнікаў.

Больш інфармацыі Літара, Кірылічны адпаведнік ...

У ранніх тэкстах ук і тры з чатырох юсаў часам запісваліся як дыграфы, двума асобнымі часткамі.

Парадак літар «іжэ» і «і», а таксама юсаў у розных крыніцах можа адрознівацца. Дакладная адпаведнасць паміж глагалічнымі «іжэ» ды «і» і кірылічнымі «И» ды «І» невядомая — падручнікі і слоўнікі часта ўпамінаюць толькі адзін з двух падобных варыянтаў, нічога не кажучы пра быццё іншага.

Remove ads

Глаголіца ва Унікодзе

Ва Унікодзе (пачынаючы з версіі 4.1) для глаголіцы адведзены дыяпазон U+2C00U+2C5F.

0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 A B C D E F
2C00
2C10
2C20
2C30ⰿ
2C40
2C50

Заўвагі

  1. Лікавыя значэнні літар глаголіцы і кірыліцы не супадаюць
  2. Варта заўважыць, што еры з'яўляецца дыграфам, які складаецца з ёра/ера і іжэ/і[4].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads