Р (кірыліца)
літара кірыліцы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Р, р (назва: эр) — літара ўсіх славянскіх кірылічных алфавітаў (17-я ў балгарскім, 18-я ў беларускім і рускім, 20-я ў сербскім, 21-я ў македонскім і ўкраінскім); выкарыстоўваецца таксама ў пісьменнасцях некаторых неславянскіх народаў. У стара- і царкоўнаславянскай азбуках носіць назву «рьци» (ст.-сл.) ці «рцы» (ц.-сл.), што азначае «гавары, скажы» (загадны лад ад дзеяслова «рещи»).
Remove ads
Асноўныя звесткі
У кірыліцы звычайна лічыцца 18-й па ліку і выглядае як ; у глаголіцы па ліку 19-я, мае выгляд
.
У абедзвюх азбуках лікавае значэнне — 100.
Паходжанне кірылічнай літары — грэчаскае ро (Ρ, ρ), хоць, як адзначаў яшчэ І. В. Ягіч, «тлумачэнне гэтай літары даволі цяжкае, нягледзячы на ўяўную прастату малюнка».[1]
У стараславянскай мове Р магло быць і цвёрдым, і мяккім. Асобай літары для мяккага Р не існавала. У некаторых выпадках Р з’яўлялася складаўтваральным: тръгъ, врьхъ. Складовы характар гуку р старажытныя пісцы перадавалі спалучэннямі ръ, рь. Пры чытанні стараславянскіх тэкстаў варта разумець, што вышэйзгаданыя спалучэнні вымаўляюцца як адзіны складовай гук р толькі ў тым выпадку, калі ў беларускай мове ім адпавядаюць спалучэнні -ор-, -ер- : торг, верх. У адваротным выпадку спалучэння ръ, лъ, пазначаюць гук р і адпаведны рэдукаваны галосны.
У беларускай літаратурнай мове зычыны [р] заўсёды цвёрды і не маюе адпаведнага мяккага.
Remove ads
Ужыванне
Малая літара р з’яўляецца скарачэннем для:
Табліца кодаў
У HTML вялікую літару Р можна запісаць як Р ці Р, а маленькую р — як р ці р.
Зноскі
- Ягичъ И. В. «Глаголическое письмо» // «Энциклопедія славянской филологіи». Вып. 3. СПб., 1911; стр. 199
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads