Глеб Вячаслававіч Шаўчэнка

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Глеб Шаўчэнка (нар. 17 лютага 1999, Мазыр) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Тарпеда» з Масквы і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Хуткія факты Глеб Шаўчэнка, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец мазырскай СДЮШАР-1, з 2015 года пачаў выступаць за дубль мясцовай «Славіі», а ў сезоне 2016 стаў таксама часам прыцягвацца да асноўнага складу. 3 ліпеня 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць мінскага «Дынама» (0:1).

У сакавіку 2017 года падоўжыў кантракт з мазырскім клубам[4]. Сезон 2017 пачынаў, звычайна выходзячы на замену, а ўлетку замацаваўся ў стартавым складзе «Славіі». Пачатак сезона 2018 прапусціў з-за траўмы, у чэрвені вярнуўся на поле і неўзабаве стаў гуляць у стартавым складзе, дамапог мазыранам атрымаць перамогу ў Першай лізе. У 2019—2020 гадах быў асноўным іграком мазыран у Вышэйшай лізе, стаў часцей выступаць на пазіцыі абаронцы.

У студзені 2021 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[5], дзе таксама замацаваўся ў стартавым складзе.

У ліпені 2023 года стаў іграком маскоўскага «Тарпеда», падпісаўшы трохгадовы кантракт[6].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Увосень 2017 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

10 лістапада 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў на поле ў стартавым складзе ў таварыскім матчы са зборнай Літвы на пазіцыі апорнага паўабаронцы і быў заменены ў другім тайме. У далейшым стаў асноўным іграком моладзевай зборнай.

2 чэрвеня 2021 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Азербайджана (1:2), калі выйшаў на замену ў другім тайме.

Remove ads

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads