Горад федэральнага значэння

From Wikipedia, the free encyclopedia

Горад федэральнага значэння
Remove ads

Горад федэральнага значэння — тып суб'екта Расійскай Федэрацыі, які ўяўляе сабой горад з прылеглай тэрыторыяй. На красавік 2014 года ў Расіі тры гарады федэральнага значэння — Масква, Санкт-Пецярбург і Севастопаль[заўв. 1].

Thumb
Масква (1), Санкт-Пецярбург (2) і Севастопаль[заўв. 1] (3) на карце Расіі
Хуткія факты

Унутры гарадоў федэральнага значэння ўтвораны ўнутрыгарадскія муніцыпальныя ўтварэнні (у Маскве такіх муніцыпальных утварэнняў 125, у Санкт-Пецярбургу 111, у Севастопалі 10), самі гарады муніцыпальнымі ўтварэннямі не з'яўляюцца. У мэтах захавання адзінства гарадской гаспадаркі частка паўнамоцтваў, замацаваных законам за органамі мясцовага самакіравання, захоўваецца за органамі дзяржаўнай улады суб'екта федэрацыі.

Гарады федэральнага значэння маюць свой статут (артыкул 5 п.2 Канстытуцыі РФ), не могуць уваходзіць у склад іншых суб'ектаў Расійскай Федэрацыі (артыкул 66 п.4), не могуць уключаць іншыя суб'екты Расійскай Федэрацыі (артыкул 66 п.4).

Remove ads

Заўвагі

  1. Паводле расійскага заканадаўства Севастопаль з'яўляецца горадам федэральнага значэння. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Украіны Севастопаль у яе складзе з'яўляецца горадам з асаблівым статусам
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads