Аўтаномная акруга (Расія)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аўтаномная акруга — тып суб’екта Расійскай Федэрацыі, які ўяўляе сабой нацыянальна-тэрытарыяльнае ўтварэнне, якое можа ўваходзіць у склад іншых суб’ектаў федэрацыі. Аўтаномныя акругі размешчаныя на поўначы і паўночным усходзе Расійскай Федэрацыі, маюць вялікія тэрыторыі, яны малалікія па колькасці насельніцтва, але некаторыя з іх, валодаючы значнымі прыроднымі рэсурсамі, хутка развіваюцца ў эканамічным плане.

Хуткія факты

Статус аўтаномнай акругі вызначаецца Канстытуцыяй РФ і статутам аўтаномнай акругі, які прымаецца яго прадстаўнічым органам. Акрамя таго, па паданні заканадаўчых і выканаўчых органаў аўтаномнай акругі можа быць прыняты федэральны закон аб кожнай аўтаномнай акрузе (артыкул 66, частка 3).

Цяпер у склад РФ уваходзяць 4 аўтаномныя акругі:

  1. Ненецкая (уваходзіць у склад Архангельскай вобласці)
  2. Ханты-Мансійская (уваходзіць у склад Цюменскай вобласці)
  3. Чукоцкая
  4. Ямала-Ненецкая (уваходзіць у склад Цюменскай вобласці)
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads