Рэспублікі ў складзе Расійскай Федэрацыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Расійская Федэрацыя складаецца з 89 суб’ектаў, 24 з якіх з’яўляюцца рэспублікамі[1]. Агулам рэспублікі займаюць 28,6 % тэрыторыі Расіі, у іх пражывае 16,9 % насельніцтва краіны[заўв 1].
Рэспублікі, у адрозненне ад краёў і абласцей, з’яўляюцца нацыянальна-дзяржаўнымі ўтварэннямі, гэта значыць формай дзяржаўнасці таго ці іншага народа (народаў) у складзе Расіі. У адрозненне ад іншых суб’ектаў федэрацыі, рэспублікі прымаюць уласныя канстытуцыі і маюць права ўстанаўліваць свае дзяржаўныя мовы.
Большасць сучасных рэспублік у савецкі перыяд валодала статусам аўтаномнай савецкай сацыялістычнай рэспублікі, некаторыя былі аўтаномнымі абласцямі. У рамках РСФСР яны лічыліся суб’ектамі федэрацыі, быўшы нацыянальна-дзяржаўнымі ўтварэннямі, у адрозненне ад краёў і абласцей — адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак.
Remove ads
Пералік рэспублік Расійскай Федэрацыі

1. Рэспубліка Адыгея (Майкоп) |
8. Рэспубліка Калмыкія (Эліста) |
16. Рэспубліка Паўночная Асеція-Аланія (Уладзікаўказ) |
Remove ads
Гісторыя
Першыя нацыянальна-дзяржаўныя ўтварэнні — рэспублікі (АССР) — пачалі з’яўляцца ў РСФСР пасля рэвалюцыі 1917 года. У рамках РСФСР яны лічыліся суб’ектамі федэрацыі, у адрозненне ад краёў і абласцей — адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак.
Першыя рэспублікі, створаныя ў 1918—1922 гадах, утвараліся непасрэдным вылучэннем іх з тэрыторый губерняў і абласцей РСФСР. У далейшым рэспублікі часцей за ўсё ствараліся пераўтварэннем адпаведных аўтаномных абласцей. Часцей за ўсё аўтаномныя рэспублікі з’яўляліся самастойнымі суб’ектамі РСФСР, аднак у 1926—1936 гадах некаторыя невялікія рэспублікі ўваходзілі ў склад краёў і абласцей. Працэс ўтварэння аўтаномных рэспублік галоўным чынам быў завершаны 5 снежня 1936 года з прыняццем новай Канстытуцыі СССР. Некаторыя аўтаномныя рэспублікі ў далейшым былі ператвораны ў самастойныя саюзныя рэспублікі ў складзе СССР.
На тэрыторыі РСФСР у храналагічным парадку былі ўтвораны наступныя рэспублікі (тлустым пазначаны тыя суб’екты, што цяпер знаходзяцца ў складзе РФ):
- Туркестанская АССР (1918), з лістапада 1924 года большая частка — саюзныя Туркменская ССР і Узбекская ССР, меншая частка — у складзе Казахскай АССР.
- Башкірская АССР (1919)
- Кыргызская (Казахская) АССР (1920), са снежня 1936 года — саюзная Казахская ССР.
- Татарская АССР (1920)
- Горская АССР (1921), у перыяд 1922—1924 год распалася на асобныя аўтаномныя вобласці.
- Дагестанская АССР (1921)
- Крымская АССР (1921), (у 1945—1992 гадах — Крымская вобласць, у 1954—2014 гадах у складзе Украінскай ССР і незалежнай Украіны)
- Якуцкая АССР (1922)
- Бурацкая АССР (1923)
- Карэльская АССР (1923) (у 1940—1956 гадах — саюзная Карэла-Фінская ССР)
- АССР Немцаў Паволжа (1924), ліквідавана ў 1941 годзе.
- Чувашская АССР (1925)
- Кыргызская АССР (1926), са снежня 1936 года — саюзная Кыргызская ССР.
- Каракалпакская АССР (1932), са снежня 1936 года — у складзе Узбекскай ССР.
- Мардоўская АССР (1934)
- Удмурцкая АССР (1934)
- Калмыцкая АССР (1935) (у 1943—1958 гадах не існавала)
- Кабардзіна-Балкарская АССР (1936) (у 1944—1957 гадах — Кабардзінская АССР)
- Комі АССР (1936)
- Марыйская АССР (1936)
- Паўночна-Асяцінская АССР (1936)
- Чачэна-Інгушская АССР (1936) (у 1944—1957 гадах не існавала)
Некаторыя рэспублікі СССР таксама мелі ў сваім складзе аўтаномныя рэспублікі. Так, у Грузінскай ССР у 1921 годзе ўтворана Аджарская АССР (АССР Аджарыстан), а ў 1931 годзе — Абхазская АССР; у Азербайджанскай ССР у 1924 годзе ўтворана Нахічэванская АССР.
У складзе Узбекскай ССР з 1924 года па 1929 год знаходзілася Таджыкская АССР, ператвораная пазней у саюзную Таджыкскую ССР, а ў снежні 1936 года з РСФСР у склад Узбекскай ССР перададзена Каракалпакская АССР. У складзе Украінскай ССР з 1924 па 1940 год існавала Малдаўская АССР, ліквідаваная пры стварэнні саюзнай Малдаўскай ССР (частка перададзена Малдаўскай ССР, частка вернута ў склад абласцей Украінскай ССР).
У 1961 годзе ў складзе РСФСР утворана Тувінская АССР, з гэтага моманту і аж да 1990 года колькасць рэспублік як у РСФСР, так і ва ўсім СССР заставалася нязменным.
У далейшым пераўтварэнне з АССР у рэспублікі адбывалася адначасова з «парадам суверэнітэтаў» саюзных рэспублік. Са жніўня па кастрычнік 1990 года пра свой суверэнітэт абвясцілі ўсе аўтаномныя рэспублікі, частка аўтаномных і нават радавых абласцей. 24 мая 1991 года з назваў рэспублік РСФСР афіцыйна прыбрана слова «аўтаномная», а 3 ліпеня 1991 года выведзеныя са складу краёў Адыгейская, Горна-Алтайская, Карачаева-Чаркеская і Хакаская аўтаномныя вобласці таксама ператвораны ў адпаведныя рэспублікі. У кастрычніку 1992 года Чачэна-Інгушская ССР падзялілася на Чачэнскую і Інгушскую рэспублікі.
У дакументах, якія прымаліся падчас гэтага «параду суверэнітэтаў» дзяржаўнымі органамі ўлады рэспублік, рэспублікі абвяшчаліся носьбітамі суверэнітэту. Пры гэтым, аднак, пытанне аб поўнай дзяржаўнай незалежнасці і выхадзе са складу Расійскай Федэрацыі, як правіла, не ставілася.
У артыкуле 5 Канстытуцыі Расіі рэспублікі ахарактарызаваны як дзяржавы. Аднак гэта не азначае, што яны з’яўляюцца носьбітамі дзяржаўнага суверэнітэту. Тлумачэнне па гэтым пытанні даецца, у прыватнасці, у Пастанове Канстытуцыйнага Суда Расіі ад 7 чэрвеня 2000 г. N 10-П «Па справе аб праверцы канстытуцыйнасці асобных становішчаў Канстытуцыі Рэспублікі Алтай і Федэральнага закона аб агульных прынцыпах арганізацыі заканадаўчых (прадстаўнічых) і выканаўчых органаў дзяржаўнай улады суб’ектаў Расійскай Федэрацыі», у якім гаворыцца:
Канстытуцыя Расійскай Федэрацыі не дапушчае якога-небудзь іншага носьбіта суверэнітэту і крыніцы ўлады, апроч шматнацыянальнага народа Расіі, і, такім чынам, не прадугледжвае якога-небудзь іншага дзяржаўнага суверэнітэту, апроч суверэнітэту Расійскай Федэрацыі. Суверэнітэт Расійскай Федэрацыі, у сілу Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі, выключае існаванне двух узроўняў суверэнных улад, размешчаных у адзінай сістэме дзяржаўнай улады, якія валодалі б вяршэнствам і незалежнасцю, гэта значыць не дапушчае суверэнітэту ні рэспублік, ні іншых суб’ектаў Расійскай Федэрацыі.
[…]
Прызнанне … за рэспублікамі суверэнітэту, пры тым што ўсе іншыя суб’екты Расійскай Федэрацыі ім не валодаюць, парушыла б канстытуцыйнае раўнапраўе суб’ектаў Расійскай Федэрацыі …
Такім чынам, выкарыстанне ў артыкуле 5 (частка 2) Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі ў дачыненні да ўсталяванай ёю федэратыўнага ладу паняцця «рэспубліка (дзяржава)» не азначае — у адрозненне ад Федэратыўнага дагавора ад 31 сакавіка 1992 года — прызнанне дзяржаўнага суверэнітэту гэтых суб’ектаў Расійскай Федэрацыі, а толькі адлюстроўвае пэўныя асаблівасці іх канстытуцыйна-прававога статусу, звязаныя з фактарамі гістарычнага, нацыянальнага і іншага характару.[2]
У былых саюзных рэспубліках адбываліся розныя працэсы па пераўтварэнні АССР. Аджарская АССР і Нахічэванская АССР, змяніўшы назвы на Рэспубліка Аджарыя і Нахічэванская аўтаномная рэспубліка добраахвотна ўвайшлі ў склад Рэспублікі Грузія і Азербайджанскай рэспублікі адпаведна.
Абхазская АССР была пераназвана ў ССР Абхазія і, у адрозненні ад Грузінскай ССР, выказала жаданне застацца ў ССД; такая ж сітуацыя ўзнікла на левабярэжжы Днястра, былой тэрыторыі Малдаўскай АССР. Гэтыя рознагалоссі выліліся ў выніку ва ўзброеныя канфлікты, якія прывялі фактычнай страты кантролю Рэспублікі Грузія і Рэспублікі Малдова над адпаведнымі тэрыторыямі і ўтварэння дэ-факта незалежных дзяржаў — Рэспублікі Абхазія і Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі.
Remove ads
Мовы рэспублік

Дзяржаўнымі мовамі рэспублік, паводле Канстытуцый рэспублік[3], з’яўляюцца:
- Адыгея — руская і адыгейская (артыкул 5)
- Рэспубліка Алтай — алтайская і руская (артыкул 13)
- Башкартастан — башкірская і руская (артыкул 1)
- Бурація — бурацкая і руская (артыкул 67)
- Дагестан — руская і мовы народаў Дагестана (артыкул 11)
- Інгушэція — інгушская і руская (артыкул 14)
- Кабардзіна-Балкарыя — кабардзінская, балкарская і руская (артыкул 76)
- Калмыкія — калмыцкая і руская (артыкул 17 Стэпавага Укладання)
- Карачаева-Чаркесія — абазінская, карачаеўская, нагайская, руская, чаркеская (артыкул 11)
- Карэлія — руская (артыкул 11), статус карэльскай мовы не вызначаны
- Комі — комі і руская (артыкул 67)
- Марый Эл — марыйская (горная, лугавая) і руская (артыкул 15)
- Мардовія — руская і мардоўская (макшанская, эрзянская) (артыкул 12)
- Саха — саха і руская (артыкул 46)
- Паўночная Асеція-Аланія — асяцінская (іронскі і дыгорскі дыялекты) і руская (артыкул 15)
- Татарстан — татарская і руская (артыкул 8)
- Тыва — тувінская і руская (артыкул 5)
- Удмуртыя — удмурцкая і руская (артыкул 8)
- Хакасія — хакаская і руская (артыкул 69)
- Чачня — чачэнская і руская (артыкул 10)
- Чувашыя — чувашская і руская (артыкул 8)
Нацыянальны склад расійскіх рэспублік
Заўвага: У слупку «Іншыя» прыведзены народы, якія з’яўляюцца другімі па колькасці карэннымі народамі ў двухсастаўных рэспубліках.
Remove ads
Спробы стварэння рэспублік
У 1990-х гадах былі спробы стварыць новыя рэспублікі ці падняць статус суб’ектаў да ўзроўню рэспублікі, якія не дасягнулі мэты:
- Паўднёва-Уральская Рэспубліка
- Уральская Рэспубліка
- Верхне-Кубанская Казачая Рэспубліка
- Абазінская Рэспубліка
- Карачаеўская Рэспубліка
- Ненецкая Рэспубліка[5]
- Рэспубліка Прымор'е[6]
- Рэспубліка Немцаў Паволжа[7]
Сучасныя спробы
- Сібірская рэспубліка[8]
Заўвагі
- Звесткі без Крыма
- Большая частка паўвострава Крым кантралюецца Расіяй. Міжнародная супольнасць не прызнае ўключэнне Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Украіны, на тэрыторыі Крыма размяшчаюцца Аўтаномная Рэспубліка Крым і горад з асобым статусам Севастопаль. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Расіі, на паўвостраве размяшчаюцца суб’екты РФ Рэспубліка Крым і горад федэральнага значэння Севастопаль.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads