Фінал Players Tour Championship 2012/2013 (снукер)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фінал Players Tour Championship 2012/2013 (снукер)
Remove ads

Фінал Players Tour Championship 2012/2013 (таксама вядомы як Players Tour Championship Grand Final 2013 і Dafabet Players Tour Championship Grand Final 2013 ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры і выніковы турнір серыі PTC 2012/2013, які праходзіў з 12 па 17 сакавіка 2013 года на арэне «Bailey Allen Hall» у горадзе Голуэй, Ірландыя. Прызавы фонд турніру склаў £300,000, з якіх £100,000 атрымаў пераможца.

Хуткія факты Сезон, Тэрміны ...

Пераможцам турніру стаў Дзін Цзюньхуэй, які перайграў на сваім шляху да тытула Эндру Хігінсана (4:3), Энтані Мак-Гіла (4:3), Марка Алена ў чвэрцьфінале (4:3), Курта Мэфліна ў паўфінальным матчы (4:0), а ў напружаным фінальным паядынку супраць Ніла Робертсана саступаў з лікам 0:3, аднак здолеў выйграць чатыры партыі запар і здабыць перамогу — 4:3. Такім чынам, 25-гадовы кітаец выйграў свой 11-ы прафесійны і шосты рэйтынгавы тытул у кар'еры, а таксама першае спаборніцтва за год (пасля перамогі на турніры Championship League ў сакавіку 2012 года). Апроч таго, гэтая перамога паспрыяла ўздыму Дзіна ў рэйтынгу з дзявятай пазіцыі на восьмую.

Remove ads

Прызавыя грошы

Кампанія Dafabet упершыню спансавала Гранд-фінал PTC. Прызавы фонд турніру павысіўся на £50,000 у параўнанні з леташнім спаборніцтвам, склаўшы £300,000. Першы прыз спаборніцтва павысіўся на £30,000 і склаў £100,000.

Больш інфармацыі Дасягненне, Прызавыя ...
Remove ads

Рэйтынгавыя ачкі

Гранд-фінал PTC 2013 меў найменшае размеркаванне рэйтынгавых ачкоў з усіх рэйтынгавых турніраў сезона. Пераможца турніру атрымаў 3000 рэйтынгавых ачкоў. Пераможцы адкрытых чэмпіянатаў Аўстраліі і Уэльса, а таксама German Masters атрымлівалі па 5000 ачкоў, а чэмпіёны нізкарэйтынгавых спаборніцтваў серыі PTC атрымлівалі па 2000 ачкоў.

Больш інфармацыі Дасягненне, Ачкі ...
Remove ads

Удзельнікі

У Гранд-фінале PTC 2013 года прымалі ўдзел 24 снукерысты, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў асобным рэйтынгу PTC, а таксама 8 снукерыстаў, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў рэйтынгу азіяцкай серыі PTC. Пасеў гульцоў на турніры быў утвораны паводле сумы гэтых двух рэйтынгаў.

Дзін Цзюньхуэй заняў шостае месца ў рэйтынгу PTC, аднак атрымаў месца ў Гранд-фінале паводле вынікаў азіяцкай серыі, у рэйтынгу якой заняў трэцюю пазіцыю, а Стывен Лі, які заняў другое месца ў рэйтынгу азіяцкай серыі, быў адлучаны ад удзелу ва ўсіх прафесійных турнірах у сувязі з расследаваннем справы аб падазроных стаўках. Такім чынам, у Гранд-фінал патрапілі гульцы, якія займалі 25 найвышэйшых месцаў у рэйтынгу PTC (без уліку Дзіна), і гульцы, якія займалі 7 найвышэйшых месцаў у рэйтынгу азіяцкага PTC (без уліку Лі).

З снукерыстаў, якія ўваходзілі ў топ-32 афіцыйнага рэйтынгу перад пачаткам турніру, 12 не патрапілі ў Гранд-фінал: Шон Мёрфі, Мэцью Стывенс, Рыкі Уолдэн, Стывен Лі, Дамінік Дэйл, Раян Дэй, Майкл Холт, Маркус Кэмбэл, Роні О’Саліван, Пітэр Эбдан, Марк Кінг і Фергал О’Браен. З снукерыстаў, якія не ўваходзілі ў топ-32 сусветнага рэйтынгу, на турніры прынялі ўдзел Бэн Вуластан, Джэймі Бёрнэт, Сяа Гадун, Джэк Лісоўскі, Марк Джойс, Энтані Мак-Гіл, Альфрэд Бёрдэн, Род Лоўлер, Цаа Юйпэн, Курт Мэфлін, Джо Свэйл і Лі Хан.

Сем снукерыстаў прымалі ўдзел у трэцім (з трох) розыгрышы турніру запар: Марк Сэлбі (1), Джад Трамп (4), Мартын Гоўлд (10), Эндру Хігінсан (18), Джэк Лісоўскі (20), Том Форд (23) і Марк Дэвіс (24).

На турніры ўдзельнічалі два аматары: Джо Свэйл, які заняў 18-е месца ў рэйтынгу PTC, і Лі Хан, які заняў чацвёртую пазіцыю ў рэйтынгу азіяцкай серыі.

13 удзельнікаў сталі дэбютантамі Гранд-фіналу PTC: Род Лоўлер (8), Марк Ален (9), Кен Доэрці (13), Роберт Мілкінс (15), Джэймі Бёрнэт (19), Энтані Мак-Гіл (21), Джо Свэйл (25), Алістэр Картэр (26), Альфрэд Бёрдэн (27), Курт Мэфлін (28), Марк Джойс (30), Цаа Юйпэн (31) і Лі Хан (32).

Мінулыя пераможцы турніру не прымалі ўдзел у гэтым розыгрышы: Шон Мёрфі няўдала выступаў на нізкарэйтынгавых спабрніцтвах серыі, а Стывен Лі не быў дапушчаны да ўдзелу.

Самым узроставым удзельнікам фінальнага турніру PTC стаў 43-гадовы Джо Свэйл. Кену Доэрці падчас турніру таксама было 43 гады, Роду Лоўлеру — 41 год, а Марку Дэвісу — 40. Самым маладым снукерыстам на турніры стаў 21-гадовы Джэк Лісоўскі. Энтані Мак-Гілу, Цаа Юйпэну і Лі Хану было па 22 гады, а Джаду Трампу — 23.

Ніжэй прадстаўлена табліца з інфармацыяй пра ўсіх удзельнікаў спаборніцтва.

Дэбютант турніру


Больш інфармацыі П, Р ...
  1. У табліцы падаецца рэйтынг на момант пачатку турніру, які ўсталяваўся 4 сакавіка 2013 года пасля World Open.
  2. Лічацца толькі брэйкі, зробленыя ў асноўных стадыях турніру.
  3. Лічацца без уліку бонусных прызавых за найлепшы брэйк турніру.
  4. Падчас турніру гулец з'яўляўся аматарам і не ўваходзіў у сусветны рэйтынг
Remove ads

Асноўная сетка

  Першы раўнд
да 4 перамог
Другі раўнд
да 4 перамог
Чвэрцьфіналы
да 4 перамог
Паўфіналы
да 4 перамог
Фінал
да 4 перамог
                                               
1  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 3  
20  Сцяг Англіі Джэк Лісоўскі 4  
  20  Сцяг Англіі Джэк Лісоўскі 3  
  23  Сцяг Англіі Том Форд 4  
10  Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 2
23  Сцяг Англіі Том Форд 4  
  23  Сцяг Англіі Том Форд 4  
  16  Сцяг Ганконга Марка Фу 1  
16  Сцяг Ганконга Марка Фу 4  
30  Сцяг Англіі Марк Джойс 2  
  16  Сцяг Ганконга Марка Фу 4
  26  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 1  
6  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 2
26  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 4  
  23  Сцяг Англіі Том Форд 3  
  7  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 4  
7  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 4  
19  Сцяг Шатландыі Джэймі Бёрнэт 2  
  7  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 4
  12  Сцяг Англіі Бары Хокінс 1  
12  Сцяг Англіі Бары Хокінс 4
32  Сцяг Кітая Лі Хан 0  
  7  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 4
  29  Сцяг Кітая Сяа Гадун 1  
14  Сцяг Шатландыі Грэм Дот 1  
29  Сцяг Кітая Сяа Гадун 4  
  29  Сцяг Кітая Сяа Гадун 4
  27  Сцяг Англіі Альфрэд Бёрдэн 2  
4  Сцяг Англіі Джад Трамп 3
27  Сцяг Англіі Альфрэд Бёрдэн 4  
7  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 3
3  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 4
3  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 4  
18  Сцяг Англіі Эндру Хігінсан 3  
  3  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 4  
  21  Сцяг Шатландыі Энтані Мак-Гіл 3  
15  Сцяг Англіі Роберт Мілкінс 2
21  Сцяг Шатландыі Энтані Мак-Гіл 4  
  3  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 4  
  9  Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 3  
9  Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 4  
24  Сцяг Англіі Марк Дэвіс 0  
  9  Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 4
  25  Сцяг Паўночнай Ірландыі Джо Свэйл 0  
5  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 3
25  Сцяг Паўночнай Ірландыі Джо Свэйл 4  
  3  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 4
  28  Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін 0  
8  Сцяг Англіі Род Лоўлер 4  
31  Сцяг Кітая Цаа Юйпэн 2  
  8  Сцяг Англіі Род Лоўлер 3
  28  Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін 4  
13  Сцяг Ірландыі Кен Доэрці 2
28  Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін 4  
  28  Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін 4
  11  Сцяг Англіі Бэн Вуластан 3  
11  Сцяг Англіі Бэн Вуластан 4  
17  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 3  
  11  Сцяг Англіі Бэн Вуластан 4
  22  Сцяг Англіі Джо Пэры 3  
2  Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 2
22  Сцяг Англіі Джо Пэры 4  
Remove ads

Фінал

Больш інфармацыі Турнір, Стадыя ...
Remove ads

Брэйкі, вышэйшыя за 50 ачкоў

У 31 матчы Гранд-фіналу PTC гульцы аформілі 16 соценных брэйкаў. Колькасць брэйкаў, вышэйшых за 50 ачкоў, дасягнула 102 серый, што ў сярэднім азначае каля 3.3 паўсоценных серый у матчы.

Лідарам па колькасці соценных серый стаў пераможца Дзін Цзюньхуэй з васьмю сэнчуры-брэйкамі. Ён жа стаў і лідарам па колькасці серый «50+» з 16-цю брэйкамі, а фіналіст Ніл Робертсан выканаў 11 паўсоценных брэйкаў. У чвэрцьфінальным матчы супраць Марка Алена Дзін здзейсніў максімальны брэйк у 147 ачкоў.

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.

Больш інфармацыі Гулец, 50+ ...
Remove ads

Статыстыка турніру

Статыстыка гульцоў

Больш інфармацыі Гулец, Апошні матч ...

Статыстыка паводле краін

Больш інфармацыі Краіна, 1/16 фіналу ...

Агульная статыстыка

Больш інфармацыі 1/16 фіналу, 1/8 фіналу ...
Remove ads

Спасылкі

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads