Фінал Players Tour Championship 2013/2014 (снукер)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фінал Players Tour Championship 2013/2014 (снукер)
Remove ads

Фінал Players Tour Championship 2013/2014 (таксама вядомы як «Players Championship Grand Final 2014» ці проста «Players Championship 2014» і «Wyldecrest Parks Players Championship 2014» ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры і выніковы турнір серыі PTC 2013/2014, які праходзіў з 25 па 29 сакавіка 2014 года на арэне Гільд Хол, у Прэстане, Англія. Прызавы фонд турніру склаў £300,000, з якіх £100,000 атрымаў пераможца.

Хуткія факты Сезон, Тэрміны ...

Пераможцам турніру стаў Бары Хокінс, які перайграў на сваім шляху да тытула Стывена Магуайра (4:0), Раяна Дэя (4:3), кітайца Юя Дэлу ў чвэрцьфінале (4:1), Джада Трампа ў паўфінальным матчы (4:1), а ў фінальным паядынку разграміў Джэрарда Грына з Паўночнай Ірландыі з лікам 4:0. Такім чынам, 35-гадовы англічанін выйграў свой пяты прафесійны і другі рэйтынгавы тытул у кар'еры, а таксама першы турнір амаль за два гады (пасля перамогі на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі ў ліпені 2012 года). Апроч таго, гэтая перамога паспрыяла ўздыму Хокінса ў рэйтынгу з пятай пазіцыі на чацвёртую.

Remove ads

Прызавыя грошы

Кампанія Wyldecrest Parks упершыню спансавала Гранд-фінал PTC. Прызавы фонд турніру, як і ў мінулым годзе, склаў £300,000. Таксама не змянілася і колькасць прызавых грошай пераможцы турніру — £100,000.

Больш інфармацыі Дасягненне, Прызавыя ...
Remove ads

Рэйтынгавыя ачкі

Гранд-фінал PTC 2014 меў найменшае размеркаванне рэйтынгавых ачкоў з усіх рэйтынгавых турніраў сезона. Пераможца турніру атрымаў 3000 рэйтынгавых ачкоў. Пераможцы адкрытых чэмпіянатаў Аўстраліі, Індыі і Уэльса, а таксама German Masters атрымлівалі па 5000 ачкоў, а чэмпіёны нізкарэйтынгавых спаборніцтваў серыі PTC атрымлівалі па 2000 ачкоў.

Больш інфармацыі Дасягненне, Ачкі ...
Remove ads

Удзельнікі

У Гранд-фінале PTC 2014 года прымалі ўдзел 24 снукерысты, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў асобным рэйтынгу еўрапейскага тура PTC, а таксама 8 снукерыстаў, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў рэйтынгу азіяцкага тура PTC. Пасеў гульцоў на турніры быў утвораны паводле сумы гэтых двух рэйтынгаў.

Марк Сэлбі заняў шостае месца ў рэйтынгу азіяцкага тура, аднак атрымаў месца ў Гранд-фінале паводле вынікаў еўрапейскага тура, у рэйтынгу якога заняў трэцюю пазіцыю, а Сцюарт Бінэм, які заняў 17-е месца ў рэйтынгу еўрапейскага тура, атрымаў месца ў Гранд-фінале паводле вынікаў азіяцкага тура, у рэйтынгу якога заняў трэцяе месца. Такім чынам, у Гранд-фінал патрапілі Бары Хокінс, які займаў 25-е месца ў рэйтынгу еўрапейскага тура, і Юй Дэлу, які займаў дзявятае месца ў рэйтынгу азіяцкага тура.

З снукерыстаў, якія ўваходзілі ў топ-32 афіцыйнага рэйтынгу перад пачаткам турніру, 11 не патрапілі ў Гранд-фінал: Алістэр Картэр, Роберт Мілкінс, Грэм Дот, Мэцью Стывенс, Дамінік Дэйл, Сяа Гадун, Пітэр Эбдан, Марк Кінг, Эндру Хігінсан, Кен Доэрці і Майкл Уайт. З снукерыстаў, якія не ўваходзілі ў топ-32 сусветнага рэйтынгу, на турніры прынялі ўдзел Дэвід Гілберт, Энтані Хэмілтан, Джэймі Джонс, Юй Дэлу, Джымі Робертсан, Джэрард Грын, Скот Дональдсан, Сэм Бэйрд, Гэры Уілсан, Лю Хаацянь і Цзюй Жэці.

Тры снукерысты прымалі ўдзел у чацвёртым (з чатырох) розыгрышы турніру запар: Марк Сэлбі (2), Джад Трамп (11) і Марк Дэвіс (28).

Цзюй Жэці, які заняў другой месца ў рэйтынгу азіяцкага тура і патрапіў у Гранд-фінал, з'яўляўся аматарам.

10 удзельнікаў сталі дэбютантамі Гранд-фіналу PTC: Роні О’Саліван (3), Сэм Бэйрд (13), Гэры Уілсан (20), Дэвід Гілберт (22), Цзюй Жэці (23), Раян Дэй (24), Скот Дональдсан (25), Джымі Робертсан (27), Юй Дэлу (31), Лю Хаацянь (32). О'Саліван быў уключаны ў сетку і на турніры 2012 года, але зняўся, не згуляўшы там ніводнага матча.

З усіх удзельнікаў спаборніцтва раней пераможцамі станавіліся Шон Мёрфі ў 2011 годзе і Дзін Цзюньхуэй у 2013 годзе.

Самым узроставым удзельнікам фінальнага турніру PTC стаў 42-гадовы Энтані Хэмілтан. Фергалу О'Браену падчас турніру таксама было 42 гады, Марку Дэвісу — 41 год, а Джо Пэры і Марку Уільямсу — па 39. Самым маладым снукерыстам на турніры стаў 16-гадовы Лю Хаацянь. Скоту Дональдсану было 20 гадоў, а Джаду Трампу — 24.

Ніжэй прадстаўлена табліца з інфармацыяй пра ўсіх удзельнікаў спаборніцтва.

Леташні пераможца
Чэмпіён свету
Дэбютант турніру


Больш інфармацыі П, Р ...
  1. У табліцы падаецца рэйтынг на момант пачатку турніру, які ўсталяваўся 17 сакавіка 2014 года пасля World Open.
  2. Лічацца толькі брэйкі, зробленыя ў асноўных стадыях турніру.
  3. Лічацца без уліку бонусных прызавых за найлепшы брэйк турніру.
  4. Роні О'Саліван выдзелены як чэмпіён свету, але ён таксама з'яўляўся дэбютантам турніру.
  5. Падчас турніру гулец з'яўляўся аматарам і не ўваходзіў у сусветны рэйтынг.
Remove ads

Асноўная сетка

  Першы раўнд
да 4 перамог
Другі раўнд
да 4 перамог
Чвэрцьфіналы
да 4 перамог
Паўфіналы
да 4 перамог
Фінал
да 4 перамог
                                               
1  Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 4  
19  Сцяг Уэльса Джэймі Джонс 2  
  1  Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 4  
  12  Сцяг Ірландыі Фергал О’Браен 1  
12  Сцяг Ірландыі Фергал О’Браен 4
26  Сцяг Англіі Майкл Холт 3  
  1  Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 2  
  18  Сцяг Паўночнай Ірландыі Джэрард Грын 4  
13  Сцяг Англіі Сэм Бэйрд 3  
29  Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан 4  
  29  Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан 3
  18  Сцяг Паўночнай Ірландыі Джэрард Грын 4  
7  Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 1
18  Сцяг Паўночнай Ірландыі Джэрард Грын 4  
  18  Сцяг Паўночнай Ірландыі Джэрард Грын 4  
  15  Сцяг Ганконга Марка Фу 2  
6  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 4  
27  Сцяг Англіі Джымі Робертсан 2  
  6  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 4
  21  Сцяг Англіі Бэн Вуластан 2  
9  Сцяг Кітая Дзін Дзюньхуэй 3
21  Сцяг Англіі Бэн Вуластан 4  
  6  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 1
  15  Сцяг Ганконга Марка Фу 4  
15  Сцяг Ганконга Марка Фу 4  
20  Сцяг Англіі Гэры Уілсан 0  
  15  Сцяг Ганконга Марка Фу 4
  4  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 2  
4  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 4
32  Сцяг Кітая Лю Хаацян 1  
18  Сцяг Паўночнай Ірландыі Джэрард Грын 0
30  Сцяг Англіі Бары Хокінс 4
3  Сцяг Англіі Роні О’Саліван 4  
25  Сцяг Шатландыі Скот Дональдсан 0  
  3  Сцяг Англіі Роні О’Саліван 3  
  31  Сцяг Кітая Юй Дэлу 4  
10  Сцяг Кітая Лян Вэньбо 2
31  Сцяг Кітая Юй Дэлу 4  
  31  Сцяг Кітая Юй Дэлу 1  
  30  Сцяг Англіі Бары Хокінс 4  
16  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 0  
30  Сцяг Англіі Бары Хокінс 4  
  30  Сцяг Англіі Бары Хокінс 4
  24  Сцяг Уэльса Раян Дэй 3  
8  Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 3
24  Сцяг Уэльса Раян Дэй 4  
  30  Сцяг Англіі Бары Хокінс 4
  11  Сцяг Англіі Джад Трамп 1  
5  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 4  
17  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 2  
  5  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 0
  11  Сцяг Англіі Джад Трамп 4  
11  Сцяг Англіі Джад Трамп 4
23  Сцяг Кітая Цзюй Жэці 1  
  11  Сцяг Англіі Джад Трамп 4
  14  Сцяг Англіі Джо Пэры 2  
14  Сцяг Англіі Джо Пэры 4  
28  Сцяг Англіі Марк Дэвіс 3  
  14  Сцяг Англіі Джо Пэры 4
  22  Сцяг Англіі Дэвід Гілберт 1  
2  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 0
22  Сцяг Англіі Дэвід Гілберт 4  
Remove ads

Фінал

Больш інфармацыі Турнір, Стадыя ...
Remove ads

Брэйкі, вышэйшыя за 50 ачкоў

У 31 матчы Гранд-фіналу PTC гульцы аформілі 17 соценных брэйкаў. Колькасць брэйкаў, вышэйшых за 50 ачкоў, дасягнула 110 серый, што ў сярэднім азначае каля 3.6 паўсоценных серый у матчы.

Лідарам па колькасці соценных серый стаў чвэрцьфіналіст Джо Пэры з чатырма сэнчуры-брэйкамі. Лідарам па колькасці серый «50+» з 13-цю брэйкамі стаў пераможца спаборніцтва Бары Хокінс. Паўфіналісты Марка Фу і Джад Трамп выканалі па 12 паўсоценных брэйкаў, а Джо Пэры — 11. Роні О’Саліван у матчы 1/8 фіналу супраць Юя Дэлу здзейсніў брэйк у 140 ачкоў, які стаў найвышэйшым на турніры.

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.

Больш інфармацыі Гулец, 50+ ...
Remove ads

Статыстыка турніру

Статыстыка гульцоў

Больш інфармацыі Гулец, Апошні матч ...

Статыстыка паводле краін

Больш інфармацыі Краіна, 1/16 фіналу ...

Агульная статыстыка

Больш інфармацыі 1/16 фіналу, 1/8 фіналу ...
Remove ads

Відэа

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads