Зеландыя (графства)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Зеландыя (графства)
Remove ads

Графства Зеландыя (нідэрл.: Graafschap Zeeland) — дзяржава ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі. Знаходзілася ў дэльце Шэльды і Мааса, прыкладна адпавядаючы па тэрыторыі сучаснай нідэрландскай правінцыі Зеландыя (акрамя Зеландскай Фландрыі, якая была часткай графства Фландрыя).

Хуткія факты Графства Зеландыя, Сталіца ...
Remove ads

Гісторыя

Зеландыя ўвесь час захоплівалася мацнейшымі суседзямі: графствамі Галандыя, Эно і Фландрыя. У 1012 годзе імператар Генрых II Святы перадаў гэтыя землі ў лен графу Бадуэну IV, пасля чаго Фландрыя і Зеландыя сталі кіравацца ў рамках асабістай уніі. Спачатку гэты факт аспрэчваўся графамі Галандыі, і ў 1167 годзе паміж Фландрыяй і Галандыяй разгарэлася вайна. Паводле яе вынікаў галандскі граф Флорыс III быў вымушаны прызнаць сюзерэнітэт над Зеландыяй фландрскага графа Філіпа I. Галандскі граф Флорыс IV у пачатку XIII стагоддзя адваяваў Зеландыю, а з 1256 года Флорыс V стаў кіраваць Галандыяй і Зеландыяй у рамках асабістай уніі.

У 1323 годзе фландрскі граф Людовік I падпісаў у Парыжы дагавор, у адпаведнасці з якім ён прызнаваў графа Галандыі графам Зеландыі. Так была скончана доўгая дынастычная звада. Тым не менш, Зеландыя заставалася асобнай адміністрацыйнай адзінкай, а не была аб'яднана з Галандыяй у адзінае цэлае.

У 1432 годзе бургундскі герцаг Філіп III Добры анексаваў Зеландыю і ўключыў яе ў склад Бургундскага герцагства. Пасля смерці Марыі Бургундскай (1482) у адпаведнасці з Санліскім дагаворам Зеландыя стала адной з Сямнаццаці правінцый і перайшла пад кіраванне Габсбургаў. У 1512 годзе яна ўвайшла ў Бургундскую акругу.

Пасля Васьмідзесяцігадовай вайны Зеландыя стала адным са складнікаў Рэспублікі Злучаных правінцый. Яна спыніла сваё фармальнае існаванне, калі ў 1795 годзе была ўтворана Батаўская рэспубліка, і графства Зеландыя было ператворана ў дэпартамент.

Remove ads

Спіс кіраўнікоў Зеландыі

Графы Фландрыі

Спрэчка графаў Фландрыі і графаў Галандыі

Графы Фландрыі

Графы Галандыі

  • 11671190: Флорыс III (11411190)
  • 11901203: Дзірк VII (пам. 1203), сын папярэдняга
  • 12031207: Ада (пам. 1223), дачка папярэдняга
    12031207: Людвіг II Лоазскі (пам. 1218), муж папярэдняй, граф Лоаза
  • 12031222: Вілем I (каля 11671222), брат Дзірка VII
  • 12221234: Флорыс IV (12101234), сын папярэдняга
  • 12341256: Вілем II (12281256), кароль Германіі з 1247, сын папярэдняга
    Вілем (пам. 1238), брат Флорыса IV, рэгент графства ў 12341238
    Атон (пам. 1249), брат Флорыса IV, рэгент графства ў 12381239, епіскап Утрэхта з 1245
    Флорыс (пам. 1258), брат Вілема II, рэгент графства ў 12481258

Графы Галандыі

  • 1256 — 1296: Флорыс V Сялянскі Бог (12541296), сын папярэдняга
    Адэлаіда (Алейда) (пам.1284), сястра Вілема II, рэгентка графства ў 12581263
  • 1296 — 1299: Іаан (Ян) I (12841299), сын папярэдняга
    Ян III ван Рэнес (пам. 1304), рэгент графства ў 12961297
    Вольферт I ван Борселен (пам. 1299), рэгент графства ў 12971299
    Ян (Іаан) II д'Авен, рэгент графства ў 1299

Авенскі дом

Thumb
Герб аб'яднаных графстваў Эно, Галандыя і Зеландыя, прыняты Жанам I д'Авен

Пасля смерці бяздзетнага Яна I графства перайшло ў спадчыну да Іаана (Яна) II Авенскага, графа Эно, сына Адэлаіды Галандскай, сястры Вілема II.

Баварскі дом (Вітэльсбахі), Галандская лінія

Thumb
Герб графства Эно падчас кіравання Баварскай дынастыі
  • 13561358: Вілем V Баварскі (1330—1388), граф Эно з 1356, граф Галандыі і Зеландыі (Вілем V) з 1354, герцаг Баварска-Штраўбінскі (Вільгельм I) з 1347, сын папярэдніх.
  • 13581404: Альберт I Баварскі (1336—1404), граф Эно, граф Галандыі і Зеландыі, герцаг Баварска-Штраўбінскі (да 1388 — рэгент), брат папярэдняга.
  • 14041417: Вілем VI Баварскі (1365—1417), граф Эно (Гільём (Вільгельм) IV), граф Галандыі і Зеландыі (Вілем VI), герцаг Баварска-Штраўбінскі (Вільгельм II), сын папярэдняга.
  • 14171433: Якоба Баварская (1401—1436), графіня Эно, Галандыі і Зеландыі, герцагіня Баварска-Штраўбінская дачка папярэдняга.
    14181427: Ян II Бургундскі (1403—1427), герцаг Брабанта і Лімбурга (Жан IV) з 1415, граф Эно (Жан II), Галандыі і Зеландыі (Ян III) з 1417, 1-ы муж Якобы.

У 1428 годзе Якоба прызнала сваім спадчыннікам Філіпа III Добрага, герцага Бургундыі, на чыю карысць адраклася ў 1433 годзе.

Дынастыя Валуа, Малодшы Бургундскі дом

Thumb
Герб Філіпа III Добрага.)
  • 14191467: Філіп I Добры (1396—1467), герцаг Бургундыі (Філіп III), граф Бургундыі і Артуа (з 1419), маркграф Намюра (з 1429), герцаг Брабанта і Лімбурга (з 1430), граф Эно, Галандыі і Зеландыі (з 1432), герцаг Люксембурга (з 1443);
  • 14671477: Карл Смелы (1433—1477), герцаг Бургундыі, Брабанта, Лімбурга, Люксембурга, граф Бургундыі, Артуа, Генегау, Галандыі, Зеландыі, маркграф Намюра (з 1467), герцаг Гелдэрна (c 1473), сын папярэдняга;
  • 14771482: Марыя Бургундская (1457—1482), герцагіня Бургундыі, Брабанта, Лімбурга, Люксембурга, Гелдэрна, графіня Бургундыі, Артуа, Генегау, Галандыі, Зеландыі, маркграфіня Намюра, дачка папярэдняга;
    муж імператар Максіміліян I (1459—1519)

Дом Габсбургаў

Пры Габсбургах графствам фактычна кіраваў намеснік імператара — статхаўдар (штатгальтар).

Рэспубліка Злучаных правінцый

  • 15721795: Зеландскія Штаты


Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads