Гіём Апалінэр

паэт, пісьменнік, крытык, графік From Wikipedia, the free encyclopedia

Гіём Апалінэр
Remove ads

Гіём Апалінэр, сапр.: Вільгельм-Альберт-Уладзімір-Аляксандр-Апалінарый Кастравіцкі (фр.: Guillaume Apollinaire — Wilhelm Albert Vladimir Apollinaris Kostrowicki; 26 жніўня 1880, Рым — 9 лістапада 1918, Парыж) — паэт, пісьменнік, крытык, графік.

Хуткія факты Гіём Апалінэр, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Гіём-Вільгельм-Альберт-Уладзімір-Аляксандр-Апалінарый Кастравіцкі (сапраўднае імя паэта) нарадзіўся 26 жніўня 1880 года ў Рыме. Яго маці паходзіла са шляхецкага роду герба Вонж. Хто быў бацькам паэта, дакладна не вядома, магчыма, італьянскі афіцэр, арыстакрат швейцарскага паходжання Франчэска Флюджы д’Аспэрмонт. Маці паэта, Анжаліка Кастравіцкая, была дачкой афіцэра расійскага войска Міхала-Апалінарыя Кастравіцкага.

Радавы маёнтак Кастравіцкіх, Дарожкавічы пад Навагрудкам, быў канфіскаваны за іх удзел у паўстанні 1863—1864 гадоў. Дзед Апалінэра эміграваў у Італію, дзе прайшло дзяцінства паэта.

Гіём і яго малодшы на два гады брат Альбер нарадзіліся ў Рыме, але Анжаліка Кастравіцкая не адразу прызнала іх за сваіх дзяцей. Дзяцінства Апалінэр правёў у Італіі, у 1897 годзе сям’я пераязджае ў Манака, Гіём вучыцца ў Канах і Ніцы.

У 1899 годзе маці з сынамі пераязджае ў Парыж. Апалінэру ўдаецца знайсці працу хатняга настаўніка ў сям’і дэ Мілё, разам з якімі ў 1901—1902 гадах ён жыве на Рэйне, дзе з’яўляецца цыкл «Рэйнскія вершы», ездзіць па розных гарадах Германіі і Аўстрыі, наведвае Прагу, і ўсё гэта на фоне нешчаслівага кахання да англічанкі Ані Плэйдэн, гувернанткі сям’і дэ Мілё. У гэты час нараджаюцца некаторыя вершы для будучых «Алкаголяў» (Alcools), нешта друкуецца ў перыёдыцы пад імем Гіёма Кастравіцкага.

У сакавіку 1902 года ў друку з’яўляецца апавяданне «Ерасіярх» (L’Hérésiarque) падпісанае псеўданімам Гіём Апалінэр, які склаўся з двух французскіх варыянтаў імёнаў паэта, да таго ж, другое імя — Апалінарый — насіў яго дзед. У той жа час Апалінэр працуе журналістам.

У 1902 годзе ён вяртаецца ў Парыж і пачынае ўваходзіць у літаратурныя колы. Паэт быў адным з самых вядомых удзельнікаў мастацкай суполкі «Манпарнас» (Montparnasse). Яго сябрамі і калегамі па мастацкай справе былі Пабла Пікаса, Андрэ Брэтон, Андрэ Дэрэн, П’ер Рэвердзі, Жан Както, Марк Шагал, Анры Русо і іншыя.

У 1910-я ён актыўны публіцыст, крытык, піша пра сучасны жывапіс, у 1912—1913 гадах разам з Андрэ Білі рэдагуе часопіс «Суарэ дэ Пары» (Soirées de Paris). Апалінэр першапачаткова быў звязаны з фавістамі, пазней з кубістамі, пракладаў сцежку сюррэалізму (менавіта ён прыдумаў гэты тэрмін). 7 верасня 1911 года паліцыя арыштавала Апалінэра па падазрэнні ва ўдзеле ў крадзяжы «Моны Лізы» з Луўру, але праз тыдзень паэта адпусцілі.

У 1911 годзе зборнікам з цудоўнымі ілюстрацыямі Рауля Дзюфі выходзіць цыкл «Бестыярый, або Картэж Арфея» (Le Bestiaire ou le cortège d’Orphée).

У 1913 годзе выходзіць зборнік паэзіі «Алкаголі» (Alcools) — плён працы пачынаючы з 1898 года. Гэта зборнік, у якім суіснуюць старая і новая паэзія, раннія вершы, напісаныя ў больш традыцыйным ключы, пад уплывам у першую чаргу сімвалістаў, і пазнейшыя творы, выкананыя ў цалкам новай паэтыцы.

Адзін з майстроў мастацкай культуры авангардызму і роданачальнікаў экспрэсіўнай тыпаграфікі XX стагоддзя. У сваім зборніку паэзіі «Каліграмы» (1918) складаў з наборных знакаў і радкоў выяўленчыя фігуры (дождж, птушка, фантан, вока і інш.), дамагаючыся візуалізацыі славеснага вобраза і эфекту сімультаннасці (адначасовасці выяўляемага дзеяння або паказу аб’екта і іх успрымання).

У 1914 годзе, хутка пасля пачатку Першай сусветнай вайны, пайшоў добраахвотнікам у войска, шмат у чым дзеля таго, каб атрымаць жаданае французскае грамадзянства, служыў у артылерыі. 17 сакавіка 1916 года, праз тыдзень пасля таго як дачакаўся грамадзянства, Апалінэр быў паранены ў скронь кавалкам снараду.

9 лістапада 1918 года аслаблы ад ранення Гіём Апалінэр памірае, захварэўшы на іспанскі грып.

Remove ads

Творчасць

Thumb
Магіла Апалінэра на могілках Пер-Лашэз

Большасць твораў апублікована пасмяротна.

Пры жыцці выйшлі цыкл афарыстычных чатырохрадкоўяў «Бестыярый, або Картэж Арфея» (1911), зборнікі «Алкаголь. Вершы 1898—1913» (1913), «Каліграмы. Вершы Вайны і Міру» (1918).

Творчасць Апалінэра не пазбаўлена фармалістычных эксперыментаў (паасобныя вершы; буфонная п’еса «Грудзі Тырэзія», 1918; раман «Жанчына», 1920), падхопленых дадаістамі і сюррэалістамі.

На беларускую мову творы Апалінэра перакладала Э. Агняцвет (зборнік «Зямны акіян», 1973).

Remove ads

Беларускія пераклады

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads