Кацярына Сяргееўна Маціеўская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кацярына Сяргееўна Маціеўская (нар. 17 лістапада 1984, г. Мінск) — беларуская перакладчыца.

Хуткія факты Кацярына Сяргееўна Маціеўская, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 17 лістапада 1984 у Мінску. Скончыла філалагічны факультэт БДУ і магістратуру пры ім. Магістарскую дысертацыю абараніла па творчасці Жана Както. Перакладае з французскай, англійскай, польскай, партугальскай і іншых моваў.

Адна з заснавальніц, рэдактарак і сталых аўтарак часопіса перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет». Пераклады друкаваліся ў зборніку выбраных апавяданняў, вершаў і эсэ Э. А. По «Маска Чырвонае Смерці[ru]», зборніках «Злачынства, сэр!», «Вусцішны пакой», «Прыгоды Шэрлака Холмса[ru]», «Нататкі пра Шэрлака Холмса», «Знак чатырох». Перакладала на беларускую мову вершы Гіёма Апалінэра, Джона Кітса, Фернанду Песоа, Алфрэда Эдварда Хаўсмэна[ru], Баляслава Лесьмяна і інш. Сумесна з Ганнай Янкутай, Марынай Шодай і Аленай Пятровіч пераклала раман Фларыяна Чарнышэвіча «Надбярэзінцы».

Remove ads

Узнагароды

Бібліяграфія перакладаў

З англійскай мовы
  • Эдгар Алан По. Праўда пра тое, што здарылася з містэрам Вальдэмарам (разам з Ганнай Янкутай). Падзенне Дому Ашэраў. Сістэма доктара Смола і прафесара Пер’е. Улялюм. Закляты замак // Эдгар Алан По. Маска Чырвонае Смерці. Выбраныя вершы, навелы, эсэ. Мінск, 2011.
  • Эдгар Алан По. Ты — той чалавек // Злачынства, сэр! Зборнік дэтэктыўнага апавядання. Мінск, 2013.
  • Вершы // Выбраная паэзія. Мінск, Зміцер Колас, 2017 (Серыя «Паэты планеты»).
  • Джон Кітс. Ода Псіхеі // Выбраная паэзія. Мінск, Зміцер Колас, 2017 (Серыя «Паэты планеты»).
  • Элеры Куін. Вар’яцкае чаяванне // Злачынства, сэр! Зборнік дэтэктыўнага апавядання. Мінск, 2013.
  • Артур Конан Дойл. Высвятленне асобы // Прыгоды Шэрлака Холмса. Зборнік апавяданняў. Мінск, 2014
  • Артур Конан Дойл. Кардонная скрынка. Райгецкія сквайры // Нататкі пра Шэрлака Холмса. Зборнік апавяданняў. Мінск, 2015.
  • Артур Конан Дойл. Эцюд у пунсовым // Эцюд у пунсовым. Знак чатырох. Мінск, A. M. Янушкевіч, 2017.
  • Алфрэд Эдвард Хаўсмэн. Вершы // ПрайдзіСвет № 2. ПрайдзіСвет № 18. ПрайдзіСвет № 21
  • Фернанду Песоа. Санеты // ПрайдзіСвет № 2; Дзеяслоў. № 47 (4’10).
  • Айн Рэнд. Атлант расправіў плечы. Урывак (разам з Ганнай Янкутай) // Класікі і сучаснікі. Актуальныя праблемы даследавання англамоўных літаратураў. — Вып. 7. — Мінск, 2008.
  • Оскар Ўайлд. Вершы // ПрайдзіСвет № 18. Вершы прозай // Саламея. Мінск, 2013.
  • Роберт Рос. «Саламея» Оскара Ўайлда // Оскар Ўайлд. Саламея. Мінск, 2013.
  • Сакі. Жанчына, што гаварыла праўду // ПрайдзіСвет № 5 Архівавана 24 лютага 2013.
З польскай мовы
З мовы скотс
  • Роберт Бэрнс. Вошы, убачанай у царкве на капялюшыку адной лэдзі // ПрайдзіСвет
  • Роберт Фэргюсан. Элегія на смерць містэра Дэвіда Грэгары, прафесара матэматыкі Сэнт-Эндрускага ўніверсітэта // ПрайдзіСвет № 4
З французскай мовы
З нідэрландскай мовы
З мовы афрыкаанс
  • Крысціян Фрэдэрык Луі Лейпалт. У канцлагеры // ПрайдзіСвет № 7; Літаратурная Беларусь. 24 чэрвеня 2011.
З партугальскай мовы
З нямецкай мовы
З украінскай мовы
З лаціны
З рускай мовы
З беларускай мовы на рускую
Remove ads

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads