Дазоршчык-уладар

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дазоршчык-уладар
Remove ads

Дазоршчык-уладар ці Дазоршчык-імператар (Anax imperator) — насякомае атраду стракозы (Odonata), сямейства каромыслы (Aeschaidae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Даўжыня брушка 49-61 мм, задняга крыла 45-51 мм. Грудзі ярка-зялёныя, брушка самца блакітнае з чорнай зігзагападобнай падоўжнай палосай; брушка самкі зялёнае з бурай палосай. Чорная вузкая палоса на краю лба.

Арэал

Арэал: Еўразія. Адна з самых вялікіх і прыгожых стракоз беларускай фаўны. У Беларусі зарэгістраваны лакальныя знаходкі на Нарачанскіх і Браслаўскіх азёрах.

Жыве ў літаральнай зоне вялікіх азёр, радзей слабапраточных вадаёмаў. Стракозы адлятаюць на значныя адлегласці ад месцаў выпладу.

Асаблівасці біялогіі

Цыкл развіцця 3-4 гады. Лёт у маі-жніўні. Лічынкі развіваюцца ў літаральнай зоне азёр, радзей у слабапраточнай вадзе.

Літаратура

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Хуткія факты
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads