Далёкія (Лідскі раён)

аграгарадок у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Далёкія (Лідскі раён)map
Remove ads

Далёкія[2] (трансліт.: Daliokija, руск.: Далёкие) — аграгарадок[3] у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

Знаходзіцца за 8 км на паўднёвы захад ад г. Ліда. Размешчаны чыгуначны прыпыначны пункт Далёкія (на лініі ЛідаГродна).

Remove ads

Гісторыя

У Падымным тарыфе 1775 г. у Лідскай парафіі згадваецца вёска Далекія — 23 дымы. Паводле вопісу парафій Лідскага дэканату ў 1784 г. Далекія ўласнасць Гінета, крайчага Лідскага.

У XIX — пачатку XX ст. вёска Лідскага павета Расійскай імперыі. З спісу парафіян-уніятаў 1829 г. бачна, што Далекія належыць Андрэйкавічам. У 1885 адкрыта школа царкоўнай граматы, якая адносілася да Лідскага праваслаўнага прыхода. У 1896 у ёй вучылася 15 хлопчыкаў і 3 дзяўчынкі. На пачатку XX ст. вёска Тарноўскай воласці Лідскага павета, 221 жыхар, 331 дзесяціна зямлі.

Паводле польскага перапісу 1921, вёска Тарноўскай гміны Лідскага павета.

З 1939 года — у БССР, з 1940 года ў Лідскім раёне. Акупавана нацыстамі з канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 гадоў. У 1951 створаны калгас «Перамога». Затым вёска цэнтр калгаса «Камунар». Дзейнічае аддзяленне сувязі, дзіцячыя яслі-сад, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання, фельчарска-акушэрскі пункт, базавая школа, клуб, бібліятэка. У 1967 устаноўлены помнік — стэла на ўшанаванне памяці 8 аднавяскоўцаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Да 26 чэрвеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Белагрудскага сельсавета[4], да 11 лютага 1972 года — у склад Мыцкага сельсавета[5].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1921—216 чал. (39 жылых пабудоў)
  • 1971—180 чал. (64 двары)
  • 1996—315 чал. (130 двароў)
  • 2004—326 чал. (111 двароў)

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads