Даніэль Карвахаль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Даніэль Карвахаль (ісп.: Daniel Carvajal; нар. 11 студзеня 1992, Леганес, Іспанія) — іспанскі футбаліст, абаронца мадрыдскага «Рэала» і нацыянальнай зборнай Іспаніі.
Remove ads
Кар’ера
Даніэль з’яўляецца выхаванцам юнацкіх каманд футбольных клубаў «Леман» і мадрыдскага «Рэала».
У дарослым футболе дэбютаваў 2009 года выступамі за каманду клуба «Рэал Мадрыд Кастылья», у якой правёў тры сезоны, прыняўшы ўдзел у 67 матчах чэмпіянату. Большасць часу, праведзенага ў складзе фарм-клуба мадрыдскага «Рэала», быў асноўным іграком абароны каманды.
11 ліпеня 2012 года пасля няўдалай спробы зачапіцца за месца асноўнага іграка «Рэала», Карвахаль падпісаў кантракт на пяць гадоў з нямецкім клубам «Баер». Сума трансферу склала 5 млн еўра. У новым клубе адразу стаў асноўным іграком на правым флангу абароны нямецкай каманды. На працягу сезону адыграў за каманду з Леверкузена 32 матчы ў нацыянальным чэмпіянаце.
3 чэрвеня 2013 года стаў першым набыццём мадрыдскага «Рэала» ў летнім міжсезонні. Каралеўскі клуб выкупіў правы на свайго выхаванца, скарыстаўшыся опцыяй вярнуць іграка за фіксаваную плату, прапісанай у дамове, паводле якой Даніэль годам раней перайшоў у «Баер». Дэбютаваў у складзе мадрыдскага клуба 18 жніўня 2013 года ў пераможным матчы супраць «Рэал Бетыса» (2:1)[3].
Remove ads
Дасягненні
«Рэал»:
- Чэмпіён Іспаніі (3): 2017, 2020, 2022
- Уладальнік Кубка Іспаніі (2): 2014, 2023
- Уладальнік Суперкубка Іспаніі (3): 2017, 2019/20, 2021/22
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў (5): 2014, 2016, 2017, 2018, 2022
- Уладальнік Суперкубка УЕФА (4): 2014, 2016, 2017, 2022
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету (5): 2014, 2016, 2017, 2018, 2022
- Пераможца Лігі нацый УЕФА: 2023
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads