Данііл Дзмітрыевіч Душэўскі

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Данііл Душэўскі (нар. 1 сакавіка 2004, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца сербскага клуба ОФК з Бялграда і моладзевай зборнай Беларусі.

Хуткія факты Данііл Душэўскі, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец клуба «Мінск», выступаў за юнацкія каманды клуба, з 2020 года пачаў прыцягвацца да дубля, дзе замацаваўся на наступны год, выступаў таксама ў Юнацкай лізе УЕФА.

У канцы 2021 года стаў з’яўляцца і ў асноўнай камандзе клуба. 31 кастрычніка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з салігорскім «Шахцёрам» (0:3). У далейшым пачаў выхадзіць у стартавым складзе каманды. У 2023 годзе стаў капітанам «Мінска».

У ліпені 2024 года перайшоў у сербскі клуб ОФК[2].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

У кастрычніку 2021 года і верасні 2022 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

16 лістапада 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Ірана (3:0).

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads