Даўганожкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Даўганожкі (Tipulidae) — сямейства насякомых падатрада даўгавусых двухкрылых.
Remove ads
Апісанне
Насякомыя (даўжыня 8–40 мм) з падоўжаным целам, жоўтыя, карычневыя, шэрыя. Галава невялікая, ногі непрапарцыянальна доўгія, тонкія, лёгка абломваюцца. Крылы веслападобныя, аднакаляровыя, мармуровыя або з падоўжанымі палосамі (у самак часам рудыментарныя).
Лічынкі шэрыя ці бурыя, бязногія.
Пашырэнне
Пашыраны ўсясветна, налічваецца больш за 4000 відаў. На Беларусі ў вільготных лясах, на балотах і лугах найбольш трапляецца даўганожка балотная (Tipula paludosa).
Асаблівасці біялогіі
За год 1-2 пакаленні. Лічынкі развіваюцца ў перагноі, гнілой драўніне, грыбах, у глеі прэсных вадаёмаў. Кормяцца гнілымі расліннымі рэшткамі, каранямі раслін, водарасцямі, імхамі; шкодзяць пладовым і агароднінным культурам. Зімуюць у глебе лічынкі або яйцы.
Літаратура
- Э. І. Хацько. Даўганожкі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads