Джгір-насар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джгір-насар, ёрш-насар (Gymnocephalus acerina) — рыба сямейства акунёвых. Народныя назвы біручок, бабыр, чыранос і інш.
Remove ads
Апісанне
Даўжыня да 16—20 см, маса да 200 г. Адрозніваецца прадаўгаватым целам і доўгім рылам. Колер светла-жаўтаваты, на спіне, баках, плаўніках цёмныя плямы. Рот высоўны. Першы спінны плаўнік і першыя прамяні анальнага і брушнога плаўнікоў у выглядзе калючак.
Пашырэнне
Пашыраны ў рэках басейнаў Чорнага і Азоўскага мораў. Водзіцца ў рэках басейнаў Дняпра і Прыпяці.
Трымаецца каля глыбокіх мясцін з чыстай вадой і пясчаным або камяністым дном.
Асаблівасці біялогіі
Жыве чародкамі. Прыдонная рыба. Актыўны на змярканні і ноччу. Зімуе на глыбокіх мясцінах.
Пражэрлівы. Корміцца доннымі арганізмамі, асабліва лічынкамі хіраманід. Знішчае ікру і малявак рыб, шкодзіць рыбнай гаспадарцы.
Полавая спеласць у 3-4 гады. Нераст у красавіку—маі на перакатах з буйназярністым пясчаным або камяніста-галечным дном.
Літаратура
- Гладкі Г. Джгір-насар // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads