Джон Квінсі Адамс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джон Квінсі Адамс (англ.: John Quincy Adams; 11 ліпеня 1767 — 26 лютага 1848) — 6-ы прэзідэнт ЗША. Сын Джона Адамса, 2-га прэзідэнта ЗША. Першы пасол ЗША у Расійскай імперыі.
Remove ads
Біяграфія
У 1788 здаў экзамен у Гарвардскі каледж, у 1791 годзе ў якасці адваката пасяліўся ў Бостане, але ўжо ў 1794 годзе выправіўся паслом у Гаагу, а ў 1798 (падчас прэзідэнцтва бацькі) — у Берлін.
Адамс цалкам падзяляў погляды бацькі, за што ў 1801 годзе быў адкліканы Т. Джэферсанам з Берліна. Заняўся зноў адвакатурай, але ў 1802 годзе быў абраны ў члены Масачусецкага сената, у 1803 годзе — у члены Кангрэса.
24 снежня 1814 г Адамс дасягнуў заключэння Генцкага міру, пасля чаго быў паслом у Англіі, а ў 1817 годзе прэзідэнтам Д. Манро прызначаны дзяржаўным сакратаром ЗША і пост гэты займаў на працягу 8 гадоў. Адзін з галоўных аўтараў «дактрыны Манро».
Пасля заканчэння паўнамоцтваў Манро і выбараў, якія не прывялі да перамогі ніводнага кандыдата, Адамс, згодна з Канстытуцыяй, быў абраны Палатай Прадстаўнікоў на пост прэзідэнта Злучаных Штатаў (хоць атрымаў менш галасоў чым Эндру Джэксан). Гэта быў адзіны выпадак у гісторыі ЗША, калі будучага прэзідэнта вызначыў Кангрэс.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads