Мастэрс 2015 (снукер)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мастэрс 2015 (англ.: Masters 2015, таксама вядомы як Dafabet Masters 2015 — ад назвы спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 11 па 18 студзеня 2015 года ў «Аляксандра-палацы», у Лондане.
Remove ads
Турнір

Мастэрс 2015 года стаў 41-м розыгрышам турніру Мастэрс, які праходзіць штогод з 1975 года. Турнір з'яўляецца адным з трох турніраў Трайной снукернай кароны (разам з чэмпіянатам Вялікабрытаніі і чэмпіянатам свету), а таксама самым прэстыжным і самым высокааплатным з запрашальных нярэйтынгавых спаборніцтваў. З самога заснавання Мастэрс праходзіць у Лондане, з 2012 года — у Аляксандра-палацы.
Мастэрс 2015 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся адным з запрашальных турніраў снукернага сезона 2014/2015.
Матчы найбуйнейшага запрашальнага снукернага турніру (15 паядынкаў) гуляліся за адным сталом на арэне ў Аляксандра-палацы.
Remove ads
Прызавыя грошы
У 2015 годзе онлайн-сэрвіс Dafabet у другі раз запар стаў спонсарам турніру Мастэрс[1]. Прызавы фонд турніру не змяніўся ў параўнанні з 2014 годам, склаўшы £600,000. Толькі прызавыя фонды іншых турніраў Трайной снукернай кароны, чэмпіянату свету (£1,364,000) і чэмпіянату Вялікабрытаніі (£740,000[2]), а таксама найбуйнейшага з кітайскіх спаборніцтваў, International Championship (£625,000[3]), перавысілі суму ў £600,000 у сезоне 2014/2015.
Таксама на тым жа ўзроўні, што і год таму, застаўся першы прыз турніру — £200,000. Для параўнання, першы прыз чэмпіянату Вялікабрытаніі 2014 склаў £150,000, а International Championship — £125,000. Толькі першы прыз чэмпіянату свету па снукеры 2015 года, які застаўся на ўзроўні 2014 года і быў найвышэйшым грашовым прызам пераможцы турніру ў гісторыі снукера, склаўшы £300,000, перавысіў першы прыз турніру Мастэрс у сезоне 2014/2015[4][5].
Remove ads
Фармат турніру
На Мастэрс 2015 прымалі ўдзел 15 ігракоў, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў сусветным снукерным рэйтынгу, а таксама Алістэр Картэр, які атрымліваў 13-ы нумар пасеву на ўсіх прафесійных турнірах сезона. У першым раўндзе, лёсаванне якога адбылося 7 снежня (больш чым за месяц да спаборніцтва) падчас фінальнага матча чэмпіяната Вялікабрытаніі, гулялі 8 першых нумароў пасеву з астатнімі ўдзельнікамі. Пасля гэтага пераможцы працягвалі гуляць на выбыванне ў чвэрцьфіналах, паўфіналах і фінальным паядынку. Такім чынам, лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы ігракоў топ-8 раней за чвэрцьфінальную стадыю, ігракоў з першай чацвёркі сеяных — раней за паўфіналы і двух першых сеяных — раней фінальнага матча Мастэрс. Чатыры раўнды спаборніцтва прайшлі на працягу васьмі дзён на арэне ў Аляксандра-палацы ў Лондане, Англія.
Удзельнікі

Пасеў гульцоў на Мастэрс быў утвораны паводле афiцыйнага рэйтынгу на 8 снежня 2014 года (пасля чэмпіянату Вялікабрытаніі 2014 года). Першы нумар пасеву атрымаў леташні пераможца Роні О’Саліван, другі — чэмпіён свету Марк Сэлбі. Паколькі Алістэр Картэр праходзіў курс лячэння ад рака летам 2014 года і не мог выступаць на турнірах, WPBSA зрабіла заяву пра тое, што рэйтынгавае месца снукерыста будзе замарожана на час лячэння і адаптацыі, з-за чаго снукерыст атрымлівае 13-ы нумар пасеву на ўсіх прафесійных турнірах, уключаючы Мастэрс 2015 года. Паколькі Картэр ужо не з'яўляўся гульцом топ-16, то шаснаццаты нумар сусветнага рэйтынгу Грэм Дот не патрапіў на турнір. Такім чынам, Дот другі год запар не патрапіў на найбуйнейшае запрашальнае спаборніцтва, хоць і займаў 16-е месца ў рэйтынгу абодва разы.
Роні О’Саліван і Джон Хігінс патрапілі на Мастэрс у 21-ы раз, што з'яўляецца найлепшым вынікам сярод удзельнікаў розыгрышу 2015 года. Шон Мёрфі, Дзін Цзюньхуэй і Стывен Магуайр прымалі ўдзел на найбуйнейшым запрашальным спаборніцтве ў 11-ы раз.
Двухразовы чэмпіён Мастэрс шатландзец Джон Хігінс прыняў удзел у турніры ўжо 21-ы раз запар. Такім чынам, ён перасягнуў вынік Стыва Дэвіса, які ўдзельнічаў на дваццаці турнірах запар з 1981 па 2000 год. Шасціразовы чэмпіён Стывен Хендры прымаў удзел на 23 турнірах запар (з 1989 па 2011). Рэкардсменам па гэтым паказчыку з'яўляецца Джымі Уайт з 26 удзеламі на Мастэрс запар (з 1982 па 2007).
У 2015 годзе на Мастэрс, на якім да гэтага прымалі ўдзел усяго 83 снукерысты з самога заснавання, дэбютантаў не было. Роберт Мілкінс патрапіў на турнір у другі раз.
З усіх удзельнікаў максімальную колькасць чэмпіёнскіх тытулаў меў леташні пераможца Роні О’Саліван (5 тытулаў: 1995, 2005, 2007, 2009, 2014). Апроч О'Салівана пераможцамі Мастэрс станавіліся яшчэ чатыры ўдзельнікі турніру: Марк Сэлбі (3 тытулы: 2008, 2010, 2013), Джон Хігінс (2 тытулы: 1999, 2006), Ніл Робертсан (2012) і Дзін Цзюньхуэй (2011).
Самым узроставым удзельнікам Мастэрс 2015 года стаў 40-гадовы Джо Пэры. Роні О’Салівану і Джону Хігінсу падчас турніру было па 39 гадоў. Самым маладым гульцом, які патрапіў на найбуйнейшы запрашальны снукерны турнір 2015 года, стаў 25-гадовы Джад Трамп. Дзіну Цзюньхуэю было 27 гадоў, Марку Алену — 28.
Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах Мастэрс[6][7][8][9].
Леташні пераможца |
Чэмпіён свету |
Remove ads
Рэферы

На матчах Мастэрс 2014 працавалі трое рэферы з розных краін Еўропы.
Суддзёй фінальнага паядынку ў другі раз быў абраны Брэндан Мур з Англіі, які абслугоўваў фінальны матч найбуйнейшага запрашальнага снукернага спаборніцтва паміж Нілам Робертсанам і Шонам Мёрфі ў 2012 годзе. Мур упершыню працаваў на прафесійным турніры ў 2005 годзе падчас кваліфікацыі да Гран-пры. У хуткім часе ён стаў рэгулярна з'яўляцца на рэйтынгавых спаборніцтвах, а ў 2008 годзе дэбютаваў на чэмпіянаце свету. У 2010 годзе ён абслугоўваў фінальныя матчы на адкрытым чэмпіянаце Уэльса і чэмпіянаце Вялікабрытаніі, а ў 2014 быў абраны суддзёй фінальнага паядынку чэмпіянату свету паміж Маркам Сэлбі і Роні О’Саліванам[10].
У чарговы раз на Мастэрс працаваў адзін з самых аўтарытэтных і дасведчаных снукерных рэферы ў свеце Ян Вярхаас, які рэгулярна абслугоўваў матчы найбуйнешых снукерных турніраў, уключаючы фінальныя паядынкі Мастэрс у 2001, 2002, 2004, 2007, 2009 і 2010 гадах[11].
Адной з адметных падзей турніру стаў дэбют румынскага рэферы Алекса Крыжана, які да гэтага ў большасці працаваў на турнірах PTC у Еўропе і яшчэ не меў багатага вопыту абслугоўвання буйных матчаў[12].
Ніжэй прадстаўлены спіс трох рэферы, якія працавалі на спаборніцтве, а таксама матчы, якія яны абслугоўвалі ў рамках турніру[13].
Remove ads
Расклад і кошт квіткоў
Мастэрс 2015 года праходзіў на працягу 8 дзён (з нядзелі 11 студзеня па нядзелю 18 студзеня) за адным сталом на арэне ў Аляксандра-палацы ў Лондане, Англія, умяшчальнасць якой складала 1,500 месцаў з 200 дадатковымі месцамі для турніра[14]. Кожны дзень на турніры праходзіла па дзве гульнявыя сесіі. Кошт квіткоў на матчы спаборніцтва залежаў ад стадыі турніру, сесіі (у кожны гульнявы дзень, акрамя першага, чым пазней пачыналася сесія, тым даражэй каштавалі квіткі). На матчы першага раўнда квіткі каштавалі ад £10 да £15, на чвэрцьфіналы — ад £20 да £25, на паўфіналы — ад £35 да £40, на фінальны паядынак — £40 і £45. Апроч таго, гледачы мелі магчымасць набыць квіткі адразу на ўвесь гульнявы дзень (дзве сесіі). На матчы першага раўнда такія квіткі каштавалі ад £20 да £25, на чвэрцьфіналы — £40, на паўфіналы — £65, на фінальны паядынак — £75[15].
Апроч таго, на тры апошнія гульнявыя дні спаборніцтва таксама прадаваліся квіткі класаў «Corporate Hospitality» (£125 — апошняя сесія фінала) і «VIP» (£70-£135 — чвэрцьфіналы, £85-£165 — паўфіналы, £90 — першая сесія фінала). Гэтыя класы прадугледжвалі для аматараў снукера сядзення з павышаным камфортам, абеды і вячэры, напоі, каментарыі праз слухаўкі і розныя іншыя выгоды[16].
VIP |
Corporate Hospitality |
Першая сесія — VIP, другая — Corporate Hospitality |
- Пачатак сесіі ўказаны па мясцовым часе (UTC+0).
Remove ads
Лёсаванне
Лёсаванне турніру Мастэрс было праведзена 7 снежня 2014 года ў перапынку фінальнага матча чэмпіянату Вялікабрытаніі паміж Роні О’Саліванам і Джадам Трампам. Кароткую цырымонію на арэне Barbican Centre у Ёрку правялі сяміразовы чэмпіён свету і шасціразовы пераможца турніру Мастэрс Стывен Хендры і старшыня WPBSA Джэйсан Фергюсан пад каментарыі вядомага снукернага майстра цырымоній Роба Уолкера. Працэс заключаўся ў тым, што яны па чарзе даставалі з мяшочкаў невялікія шары з нумарамі ад 1 да 16, кожны з якіх азначаў нумар пасеву пэўнага гульца. У сваю чаргу ў мяшочку Хендры былі нумары ад 1 да 8, а ў Фергюсана - нумары ад 9 да 16, так як фармат першага раўнда Мастэрс ўключаў у сябе матчы першых васьмі сеяных супраць астатніх гульцоў. Такім чынам, адразу вызначаліся пары 1/8 фіналу турніру Мастэрс. Пары першага раўнда былі размеркаваныя ў турнірнай сетцы па класічных правілах: у выпадку выхаду ў наступны раўнд усіх ігракоў, якія мелі лепшы нумар пасеву, чым іхнія сапернікі, 1-ы сеяны трапляў у другім раўндзе на 8-га, 2-і — на 7-га, 3-ці — на 6-га і 4-ы — на 5-га, пасля чаго ў тым жа выпадку 1-ы нумар пасеву трапляў у паўфінале на 4-га, а 2-гі — на 3-га.
Вынікі лёсавання
Ніжэй прадстаўлены вынікі лёсавання ў выглядзе пар першага раўнда Мастэрс 2015 у тым парадку, у якім яны вызначаліся падчас лёсавання. Таксама паказаныя лік асабістых сустрэч паміж ігракамі, лік асабістых сустрэч на рэйтынгавых турнірах і на турнірах Мастэрс[17][18][19].
Remove ads
Ход турніру
Гульні першага раўнда
Марк Сэлбі —
Шон Мёрфі
Сцюарт Бінэм —
Марка Фу
Джад Трамп —
Стывен Магуайр
Ніл Робертсан —
Роберт Мілкінс
Роні О'Саліван —
Рыкі Уолдэн
Бары Хокінс —
Алістэр Картэр
Марк Ален —
Джон Хігінс
Дзін Цзюньхуэй —
Джо Пэры
Чвэрцьфінальныя гульні
Роні О'Саліван —
Марка Фу
Алістэр Картэр —
Ніл Робертсан
Джо Пэры —
Марк Ален
Стывен Магуайр —
Шон Мёрфі
Паўфінальныя гульні
Роні О'Саліван —
Ніл Робертсан
Марк Ален —
Шон Мёрфі
Фінальная гульня
Ніл Робертсан —
Шон Мёрфі
18 студзеня, 13.00. Рэферы: Брэндан Мур | ||
Ніл Робертсан (4)![]() |
2-10 | Шон Мёрфі (11)![]() |
Статыстыка ігракоў і асабістыя сустрэчы падаюцца ніжэй↓ | ||
Дзённая сесія: 6-70 (64), 53-66, 0-127 (127), 24-77 (76), 32-80, 80-0 (80), 0-70 (69), 69-49 Вячэрняя сесія: 55-57 (51 Робертсан), 0-127 (127), 13-73, 7-83 (60) | ||
Соценныя серыі: Мёрфі: 127, 127 |
Remove ads
Асноўная сетка
Першы раўнд да 6 перамог |
Чвэрцьфіналы да 6 перамог |
Паўфіналы да 6 перамог |
Фінал да 10 перамог | |||||||||||||||
1 | ![]() |
6 | ||||||||||||||||
9 | ![]() |
4 | ||||||||||||||||
1 | ![]() |
6 | ||||||||||||||||
10 | ![]() |
1 | ||||||||||||||||
8 | ![]() |
3 | ||||||||||||||||
10 | ![]() |
6 | ||||||||||||||||
1 | ![]() |
1 | ||||||||||||||||
4 | ![]() |
6 | ||||||||||||||||
5 | ![]() |
1 | ||||||||||||||||
13 | ![]() |
6 | ||||||||||||||||
13 | ![]() |
1 | ||||||||||||||||
4 | ![]() |
6 | ||||||||||||||||
4 | ![]() |
6 | ||||||||||||||||
16 | ![]() |
4 | ||||||||||||||||
4 | ![]() |
2 | ||||||||||||||||
11 | ![]() |
10 | ||||||||||||||||
3 | ![]() |
3 | ||||||||||||||||
14 | ![]() |
6 | ||||||||||||||||
14 | ![]() |
4 | ||||||||||||||||
6 | ![]() |
6 | ||||||||||||||||
6 | ![]() |
6 | ||||||||||||||||
15 | ![]() |
4 | ||||||||||||||||
6 | ![]() |
2 | ||||||||||||||||
11 | ![]() |
6 | ||||||||||||||||
7 | ![]() |
4 | ||||||||||||||||
12 | ![]() |
6 | ||||||||||||||||
12 | ![]() |
4 | ||||||||||||||||
11 | ![]() |
6 | ||||||||||||||||
2 | ![]() |
5 | ||||||||||||||||
11 | ![]() |
6 |
Фінал
Remove ads
Серыі, вышэйшыя за 50 ачкоў
У 15 матчах Мастэрс 2015 года ігракі аформілі 28 соценных серый, што стала найлепшым паказчыкам з 2009 года, калі ўдзельнікі зрабілі 31 сотню. Колькасць серый, большых за 50 ачкоў, дасягнула 97 брэйкаў, што ў сярэднім азначае больш за 6 паўсоценных серый у матчы.
Лідарам па колькасці соценных брэйкаў стаў пераможца турніру Шон Мёрфі, які аформіў 5 сэнчуры у чатырох паядынках. Ніл Робертсан і Роні О’Саліван выканалі па 4 соценныя серыі. Лідарамі па колькасці паўсоценных падыходаў сталі фіналісты Ніл Робертсан і Шон Мёрфі з 17-цю і 16-цю брэйкамі «50+» адпаведна. Роні О’Саліван зрабіў 12 серый за 50 ачкоў. Прыз за найвышэйшы брэйк, зроблены на Мастэрс, роўны £10,000, атрымаў Марка Фу з Ганконга, які аформіў максімальную серыю ў 147 балаў у матчы першага раўнда супраць Сцюарта Бінэма.
Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага іграка.
Remove ads
Статыстыка турніру
Статыстыка ігракоў
Статыстыка па краінах
Агульная статыстыка
Па раўндах
Зноскі
Спасылкі
Відэа
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads