Мастэрс 2017 (снукер)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ма́стэрс 2017 (англ.: Masters 2017, таксама вядомы як Dafabet Masters 2017 — ад назвы спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 15 па 22 студзеня 2017 года ў «Аляксандра-палацы» ў Лондане, Англія. Найпрэстыжнейшае і найбуйнейшае па прызавых грошах запрашальнае снукернае спаборніцтва, а таксама другое спаборніцтва Трайной кароны ў сезоне 2016/2017. Турнір стаў 43-м розыгрышам Мастэрс, які праходзіць штогод з 1975 года. Кампанія Dafabet у чацвёрты раз запар спансавала турнір Мастэрс. Прызавы фонд турніру склаў £600,000, з якіх £200,000 атрымаў пераможца.
У турніры прынялі ўдзел 16 гульцоў, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў афіцыйным рэйтынгу. Яны ўсе пачалі турнір са стадыі 1/8 фіналу без якіх-небудзь папярэдніх матчаў.
Пераможцам турніру стаў Роні О’Саліван, які абараніў свой тытул і здабыў рэкордную сёмую перамогу на турніры Мастэрс. На шляху да перамогі ён перайграў Ляна Вэньбо (6:5), Ніла Робертсана ў чвэрцьфінале (6:3), Марка Фу ў паўфінальным матчы (6:4) і Джо Пэры ў фінальным паядынку (10:7). Такім чынам, 41-гадовы англічанін выйграў 61-ы прафесійны турнір і 17-ы турнір Трайной кароны ў кар'еры, а таксама першы прафесійны турнір за 11 месяцаў (пасля перамогі на адкрытым чэмпіянаце Уэльса ў лютым 2016 года). Апроч таго, О'Саліван стаў першым снукерыстам з 2002 года, якому ўдалося абараніць тытул найбуйнейшага запрашальнага спаборніцтва (у 2001 і 2002 гадах пераможцам мастэрс станавіўся Пол Хантэр).
Remove ads
Турнір

Мастэрс 2017 года стаў 43-м розыгрышам турніру Мастэрс, які праходзіць штогод з 1975 года. Турнір з'яўляецца адным з трох турніраў Трайной снукернай кароны (разам з чэмпіянатам Вялікабрытаніі і чэмпіянатам свету), а таксама самым прэстыжным і самым высокааплатным з запрашальных нярэйтынгавых спаборніцтваў. З самога заснавання Мастэрс праходзіць у Лондане, з 2012 года — у Аляксандра-палацы.
Мастэрс 2017 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-туру, а таксама з'яўляўся адным з запрашальных турніраў снукернага сезона 2016/2017.
Матчы найбуйнейшага запрашальнага снукернага турніру (15 паядынкаў) гуляліся за адным сталом на арэне ў Аляксандра-палацы.
Remove ads
Прызавыя грошы
У 2017 годзе анлайн-сэрвіс Dafabet у чацвёрты раз запар стаў спонсарам турніру Мастэрс. Прызавы фонд турніру не змяніўся ў параўнанні з 2016 годам, склаўшы £600,000. Толькі прызавыя фонды іншых турніраў Трайной снукернай кароны, чэмпіянату свету (£1,750,000) і чэмпіянату Вялікабрытаніі (£850,000), а таксама чэмпіянату Кітая (£650,000) перавысілі суму ў £600,000 у сезоне 2016/2017.
Таксама на тым жа ўзроўні, што і год таму, застаўся першы прыз турніру — £200,000. Для параўнання, першы прыз чэмпіянату Вялікабрытаніі 2016 склаў £170,000, а International Championship — £125,000. Толькі першы прыз чэмпіянату свету 2017 года, які стаў найвышэйшым грашовым прызам пераможцы турніру ў гісторыі снукера, склаўшы £375,000, перавысіў першы прыз турніру Мастэрс у сезоне 2015/2016. Першы прыз чэмпіянату Кітая 2016 года таксама быў роўны £200,000.
Remove ads
Фармат турніру
На Мастэрс 2016 прыняло ўдзел 16 гульцоў, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў сусветным снукерным рэйтынгу. У першым раўндзе сышліся 8 першых нумароў пасеву з астатнімі ўдзельнікамі. Пасля гэтага пераможцы працягвалі гуляць на выбыванне ў чвэрцьфіналах, паўфіналах і фінальным паядынку. Такім чынам, лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы снукерыстаў топ-8 раней за чвэрцьфінальную стадыю, снукерыстаў з першай чацвёркі сеяных — раней за паўфіналы і двух першых сеяных — раней фінальнага матча Мастэрс. Чатыры раўнды спаборніцтва праходзілі на працягу васьмі дзён на арэне ў Аляксандра-палацы ў Лондане, Англія.
Удзельнікі
Пасеў гульцоў на Мастэрс быў утвораны паводле афіцыйнага рэйтынгу на 5 снежня 2016 года (пасля чэмпіянату Вялікабрытаніі 2016 года). Першы нумар пасеву атрымаў леташні пераможца Роні О’Саліван, другі — чэмпіён свету Марк Сэлбі.
Роні О’Саліван і Джон Хігінс патрапілі на Мастэрс у 23-і раз, што з'яўляецца найлепшым вынікам сярод удзельнікаў розыгрышу 2017 года. Марк Уільямс прымаў удзел на найбуйнейшым запрашальным спаборніцтве ў 19-ы раз, а Шон Мёрфі і Дзін Цзюньхуэй — у 13-ы раз.
Двухразовы чэмпіён Мастэрс шатландзец Джон Хігінс прыняў удзел у турніры ўжо ў 23-і раз запар. Такім чынам, ён абышоў вынік шасціразовага чэмпіёна Стывена Хендры, які ўдзельнічаў на 22-х турнірах запар з 1989 па 2011 гады. Рэкардсменам па гэтым паказчыку з'яўляецца Джымі Уайт з 26 удзеламі на Мастэрс запар (з 1982 па 2007).
У 2017 годзе на Мастэрс, на якім дагэтуль прымалі ўдзел усяго 84 снукерысты з самога заснавання, дэбютантам стаў Кайрэн Уілсан.
З усіх удзельнікаў максімальную колькасць чэмпіёнскіх тытулаў меў Роні О’Саліван (6 тытулаў: 1995, 2005, 2007, 2009, 2014, 2016), які, разам са Стывенам Хендры быў рэкардсменам па колькасці тытулаў спаборніцтва. У выпадку перамогі О'Саліван меў магчымасць стаць аднаасобным лідарам па колькасці тытулаў Мастэрс. Апроч О'Салівана пераможцамі Мастэрс станавіліся яшчэ шэсць удзельнікаў турніру: Марк Сэлбі (3 тытулы: 2008, 2010, 2013), Джон Хігінс (2 тытулы: 1999, 2006), Марк Уільямс (2 тытулы: 1998, 2003), Шон Мёрфі (2015), Ніл Робертсан (2012) і Дзін Цзюньхуэй (2011).
Самым узроставым удзельнікам Мастэрс 2017 года стаў 42-гадовы Джо Пэры. Марку Уільямсу, Джону Хігінсу і Роні О’Салівану ў часе турніру было па 41 году, а Сцюарту Бінэму — 40. Самым маладым гульцом, які патрапіў на найбуйнейшы запрашальны снукерны турнір 2017 года, стаў 25-гадовы дэбютант Кайрэн Уілсан. Джаду Трампу было 27 гадоў, а кітайцам Дзіну Цзюньхуэю і Ляну Вэньбо — па 29.
Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах Мастэрс.
Леташні пераможца |
Чэмпіён свету |
Дэбютант турніру |
- У табліцы падаецца рэйтынг на момант пачатку турніру, які ўсталяваўся 19 снежня 2016 года пасля адкрытага чэмпіянату Шатландыі. Пасеў на турнір адбываўся паводле рэйтынгу, які ўсталяваўся 5 снежня 2016 года пасля чэмпіянату Вялікабрытаніі.
- Лічацца толькі брэйкі, зробленыя ў асноўных стадыях турніру.
- Лічацца без уліку бонусных прызавых за найлепшы брэйк турніру.
Remove ads
Рэферы

На матчах Мастэрс 2017 працавалі трое рэферы з розных краін Еўропы.
Расклад і кошт квіткоў
Мастэрс 2017 года праходзіў на працягу 8 дзён (з нядзелі 15 студзеня па нядзелю 22 студзеня) за адным сталом на арэне ў Аляксандра-палацы ў Лондане, Англія. Кожны дзень на турніры праходзіла па дзве гульнявыя сесіі. Кошт квіткоў на матчы спаборніцтва залежаў ад стадыі турніру, сесіі (у чвэрцьфінальнай стадыі чым пазней пачыналася сесія, тым даражэй каштавалі квіткі) і дня тыдня (квіткі на матчы першага раўнда, якія праходзілі ў нядзелю, каштавалі даражэй, чым квіткі на матчы гэтай жа стадыі, якія праходзілі ў іншыя дні). На матчы першага раўнда квіткі каштавалі ад £16 да £21, на чвэрцьфіналы — ад £21 да £26, на паўфіналы — £41, на фінальны паядынак — £46. Апроч таго, гледачы мелі магчымасць набыць квіткі адразу на ўвесь гульнявы дзень (дзве сесіі). На матчы першага раўнда такія квіткі каштавалі ад £21 да £31, на чвэрцьфіналы — £41, на паўфіналы — £71, на фінальны паядынак — £76[1].
Апроч таго, на чатыры апошнія гульнявыя дні спаборніцтва таксама прадаваліся квіткі класаў «PLATINUM» (£160 — апошняя сесія фінала) і «VIP» (£100-£200 — чвэрцьфіналы, £125-£235 — паўфіналы, £135 — першая сесія фінала). Гэтыя класы прадугледжвалі для аматараў снукера сядзенні з павышаным камфортам, абеды і вячэры, напоі, каментарыі праз слухаўкі і розныя іншыя выгоды[1].
VIP |
PLATINUM |
Першая сесія — VIP, другая — PLATINUM |
- Пачатак сесіі ўказаны па мясцовым часе (UTC+0).
Remove ads
Ход турніру
Асноўная сетка
Першы раўнд да 6 перамог |
Чвэрцьфіналы да 6 перамог |
Паўфіналы да 6 перамог |
Фінал да 10 перамог | |||||||||||||||
1 | ![]() |
6 | ||||||||||||||||
12 | ![]() |
5 | ||||||||||||||||
1 | ![]() |
6 | ||||||||||||||||
8 | ![]() |
3 | ||||||||||||||||
8 | ![]() |
6 | ||||||||||||||||
13 | ![]() |
3 | ||||||||||||||||
1 | ![]() |
6 | ||||||||||||||||
14 | ![]() |
4 | ||||||||||||||||
5 | ![]() |
5 | ||||||||||||||||
14 | ![]() |
6 | ||||||||||||||||
14 | ![]() |
6 | ||||||||||||||||
10 | ![]() |
2 | ||||||||||||||||
4 | ![]() |
5 | ||||||||||||||||
10 | ![]() |
6 | ||||||||||||||||
1 | ![]() |
10 | ||||||||||||||||
9 | ![]() |
7 | ||||||||||||||||
3 | ![]() |
1 | ||||||||||||||||
9 | ![]() |
6 | ||||||||||||||||
9 | ![]() |
6 | ||||||||||||||||
6 | ![]() |
1 | ||||||||||||||||
6 | ![]() |
6 | ||||||||||||||||
16 | ![]() |
3 | ||||||||||||||||
9 | ![]() |
6 | ||||||||||||||||
11 | ![]() |
5 | ||||||||||||||||
7 | ![]() |
1 | ||||||||||||||||
11 | ![]() |
6 | ||||||||||||||||
11 | ![]() |
6 | ||||||||||||||||
2 | ![]() |
3 | ||||||||||||||||
2 | ![]() |
6 | ||||||||||||||||
15 | ![]() |
5 |
Remove ads
Фінал
Remove ads
Брэйкі, вышэйшыя за 50 ачкоў
Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаныя ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.
Remove ads
Статыстыка турніру
Статыстыка гульцоў
Статыстыка паводле краін
Агульная статыстыка
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads