Дзмітрый Дзянісавіч Латыхоў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзмітрый Латыхоў (нар. 25 сакавіка 2003, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік расійскага клуба «Урал-2» з Екацярынбурга.

Хуткія факты Дзмітрый Латыхоў, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскага «Дынама», з 2019 года пачаў выступаць за дубль клуба, дзе замацаваўся на наступны год. З лета 2021 года стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў за «Дынама» 23 чэрвеня 2021 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Ліды» (3:0), калі выйшаў на замену ў другім тайме. 4 ліпеня 2021 года ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме сустрэчы з мазырскай «Славіяй» (4:0). У далейшым працягваў гуляць за асноўную каманду дынамаўцаў, выходзячы на замену.

У снежні 2022 года падоўжыў пагадненне са сталічным клубам[3], аднак у студзені 2023 года перайшоў у «Іслач», падпісаўшы двухгадовы кантракт[4][5]. У пачатку 2024 года страціў месца ў аснове «Іслачы», стаў гуляць за рэзервовую каманду. У ліпені 2024 года пакінуў «Іслач»[6] і неўзабаве далучыўся да екацярынбургскага «Урала»[7], стаў выступаць за каманду «Урал-2» у Другой лізе.

Remove ads

Міжнародная кар’ера

У кастрычніку 2019 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2021 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

12 лістапада 2021 года дэбютаваў за моладзевую зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў канцы адборачнага матча чэмпіянату Еўропы 2023 супраць Грэцыі (0:2). У наступным матчы 16 лістапада 2021 года супраць Ліхтэнштэйна (4:0) выйшаў у стартавым складзе і адзначыўся дублем.

Remove ads

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads