Дзяніс Мікалаевіч Шчарбіцкі

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзяніс Мікалаевіч Шчарбіцкі
Remove ads

Дзяніс Шчарбіцкі (нар. 14 красавіка 1996, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік расійскага клуба «Урал» з Екацярынбурга.

Хуткія факты Дзяніс Шчарбіцкі, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец дзіцячай школы мінскага МТЗ-РІПА, пазней трапіў у структуру барысаўскага БАТЭ. З 2014 года пачаў выступаць за дубль, таксама ў 2014 і 2015 гадах выступаў за барысаўскі клуб у Юніёрскай лізе УЕФА.

З 2015 года пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. 7 ліпеня 2016 года дэбютаваў у аснове БАТЭ ў матчы Вышэйшай лігі супраць «Іслачы» (3:1). Да канца сезона 2016 згуляў яшчэ ў чатырох матчах чэмпіянату. У верасні 2016 года падпісаў новы кантракт з БАТЭ[4].

У сезоне 2017 стаў асноўным брамнікам БАТЭ, правёў за каманду 23 матчы ў чэмпіянаце Беларусі, 4 у Лізе чэмпіёнаў і 8 у Лізе Еўропы. Па выніках сезона 2017 быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату Беларусі. У студзені 2019 года падоўжыў кантракт з барысаўчанамі[5]. Пачынаў сезон 2019 у якасці асноўнага брамніка, аднак у чэрвені атрымаў траўму і да канца года на полі не з’яўляўся. Траўмы пераследавалі футбаліста і ў наступныя гады: у сезоне 2020 чаргаваўся з Антонам Чычканам, а ў 2021 годзе ўвогуле не з’яўляўся на полі.

У лютым 2022 года яшчэ на год падоўжыў пагадненне з БАТЭ[6]. Толькі з лета пачаў пачаў трапляць у заяўку каманды на матчы, у сезоне 2022 правёў дзве гульні ў Вышэйшай лізе. У пачатку 2023 года з-за забароны Міністэрства спорту і турызму не трапіў у заяўку БАТЭ на сезон і не ўдзельнічаў у афіцыйных матчах.

У ліпені 2023 года перайшоў у екацярынбургскі «Урал»[7]. У студзені 2024 года падпісаў новы доўгатэрміновы кантракт з клубам[8].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

У 2012—2013 гадах гуляў за юнацкую зборную Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

17 студзеня 2015 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць Эстоніі на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу. Пазней стаў асноўным брамнікам моладзевай зборнай.

9 чэрвеня 2018 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Фінляндыі (0:2).

Remove ads

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[9].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads