Анатоль Мечыслававіч Маркевіч
міністр культуры Рэспублікі Беларусь (з 2020) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Мечыслававіч Маркевіч (нар. 1971, в. Грамкі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працаваў настаўнікам і дырэктарам у школах Шчучынскага раёна. У 1999−2002 гадах дырэктар СШ № 1 гарадскога пасёлка Карэлічы. З 2002 года — намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама. У 2010—2011 гадах старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў. У 2011—2019 гадах — старшыня Навагрудскага райвыканкама.
З 12 лютага 2019 года[2] па кастрычнік 2020 года працаваў памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектарам па Брэсцкай вобласці.
19 лістапада 2020 года прызначаны Міністрам культуры Беларусі[3].
У сакавіку 2022 года трапіў пад санкцыі Канады[4].
У пачатку снежня 2024 года пакінуў пасаду міністра культуры рэспублікі Беларусь. Новым міністрам быў прызначаны Руслан Чарнецкі.[5]
Remove ads
Погляды і выказванні
Выступаючы перад канстытуцыйным рэферэндумам на «дыялогавай пляцоўцы» ў Стоўбцах, Анатоль Маркевіч прызнаў, што ў падначаленай яму галіне праводзяцца маштабныя кадравыя чысткі па ідэалагічных матывах[6]:
![]() |
Не хаваю, што праводзілі і праводзім сур'ёзную працу па тых нашых супрацоўніках, работніках, якія займаюць дэструктыўную пазіцыю. Маё глыбокае перакананне, што на двух крэслах знаходзіцца не атрымліваецца. Гэта недапушчальна. Трэба вызначыцца, у рэшце рэшт.
Па гэтых меркаваннях больш за 300 чалавек з нашых калектываў папрасілі. І лічу гэта правільным. Работнікі культуры пастаянна ўзаемадзейнічаюць з людзьмі і шмат у чым фарміруюць грамадскую думку. Таму нельга паводзіць сябе па падвойных стандартах. Трэба вызначыцца. |
![]() |
Заявіў у канцы студзеня 2022 года, што у «калі людзі займаюць дэструктыўную пазыцыю, маё глыбокае перакананне — на працы ў дзяржаўнай службе яны знаходзіцца не могуць. Калі працуеш на дзяржслужбе — павінен быць прыхільнікам дзяржаўнай улады»[7].
У сакавіку 2024 года Маркевіч раскрытыкавау незалежныя арт-праекты і галерэі і сказау, што «шэрагі творчай інтэлігенцыі ачышчаюцца ад асоб, якія падрывалі асновы дзяржавы, што іх выгадавала і карміла»[8].
Remove ads
Меркаванні
Са слоў былой старшыні ўпраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Наталлі Задзяркоўскай, Анатоль Маркевіч «робіць з сябе выгляд міністра культуры», але «было зразумела, што ён не ведае галіны». Ён «даваў даручэнні, казаў, што ўсё было кепска да яго, а цяпер будзе добра». Наталля Задзяркоўская расказала, што ён «звальняў людзей з вялікім досведам, якія не падтрымлівалі яго погляды альбо мелі смеласць сказаць не тое, што ён чакае.»
Зноскі
- Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations: SOR/2022-49 (англ.). Canada Gazette (8 сакавіка 2022). Праверана 10 красавіка 2023.
- Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі . Наша Ніва (2 снежня 2024). Праверана 2 снежня 2024.
- Міністр культуры: Больш за 300 чалавек з нашых калектываў «папрасілі». І я лічу гэта правільным . Наша Ніва (20 студзеня 2022). Праверана 22 студзеня 2022.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads