Вялікае Сяло (Літва)
вёска ў Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вялікае Сяло[1] або Вялікая Весь[2], таксама Дзіджа́саліс[3] (літ.: Didžiasalis) — вёска ў Ігналінскім раёне Уцянскага павета Літвы. Адміністрацыйны цэнтр Вялікасельскай сянюніі. Размешчаны за 5 км на ўсход ад Цверачы, каля граніцы з Беларуссю.
Remove ads
Гісторыя
У канцы XVIII стагоддзя Вялікае Сяло ўваходзіла ў склад Ашменскага павета Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, адносілася да маёнтка Цверач, уласнасць бенідыкцінцаў[2].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У другой палове XIX стагоддзя ў вёсцы жыло 283 каталікі, 7 старавераў, 12 жыдоў, адносілася да дзяржаўнага маёнтка Дзісна[4].
За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе тэрыторыя занята войскамі Германскай імперыі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[5]. У канцы 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР.
У 1920 годзе апынуўся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе Польшчы. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомы як Заходняя Беларусь.
У другой палове верасня 1939 года Вялікае Сяло занята Чырвонай Арміяй, у лістападзе далучана да Беларускай ССР. У 1940 годзе тэрыторыя перададзена Літоўскай ССР[6].
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Remove ads
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads