Вялікае Сяло (Літва)

вёска ў Літве From Wikipedia, the free encyclopedia

Вялікае Сяло (Літва)
Remove ads

Вялікае Сяло[1] або Вялікая Весь[2], таксама Дзіджа́саліс[3] (літ.: Didžiasalis) — вёска ў Ігналінскім раёне Уцянскага павета Літвы. Адміністрацыйны цэнтр Вялікасельскай сянюніі. Размешчаны за 5 км на ўсход ад Цверачы, каля граніцы з Беларуссю.

Хуткія факты Вялікае Сяло, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

У канцы XVIII стагоддзя Вялікае Сяло ўваходзіла ў склад Ашменскага павета Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, адносілася да маёнтка Цверач, уласнасць бенідыкцінцаў[2].

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У другой палове XIX стагоддзя ў вёсцы жыло 283 каталікі, 7 старавераў, 12 жыдоў, адносілася да дзяржаўнага маёнтка Дзісна[4].

За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе тэрыторыя занята войскамі Германскай імперыі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[5]. У канцы 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР.

У 1920 годзе апынуўся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе Польшчы. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомы як Заходняя Беларусь.

У другой палове верасня 1939 года Вялікае Сяло занята Чырвонай Арміяй, у лістападзе далучана да Беларускай ССР. У 1940 годзе тэрыторыя перададзена Літоўскай ССР[6].

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі 1959пер., 1970пер. ...

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads