Дзіцячы конкурс песні Еўрабачанне 2014
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзіцячы конкурс песні Еўрабачанне 2014 (англ.: Junior Eurovision Song Contest 2014; мальт.: Festival tal-Eurovision taż-Żgħar 2014) — дванаццаты штогадовы дзіцячы конкурс песні Еўрабачанне, які прайшоў на Мальце, у невялікім горадзе Марса[2] паблізу Валеты[3]. Гэта быў першы конкурс песні Еўрабачанне, які праходзіў на Мальце. Акрамя таго, мерапрыемства трэці раз у гісторыі дзіцячага Еўрабачання адбылося ў краіне-пераможцы конкурсу. Мальта перамагла ў 2013 годзе ў Кіеве з песняй «The Start» у выкананні Гайі Каўкі. Мальтыйскі нацыянальны тэлеканал, PBS, выступіў вяшчальнікам гэтай падзеі.
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Фінал конкурсу адбыўся 15 лістапада[4], удзел прынялі 16 краін. Тры з іх — Італія, Славенія і Чарнагорыя — удзельнічалі ўпершыню. Пераможцам стаў прадстаўнік Італіі Вінчэнца Канціела з песняй «Tu primo grande amore».
Прадстаўніца Беларусі Надзея Місякова з песняй «Сокал» заняла 7-е месца.
Remove ads
Месца правядзення
17 снежня 2013 года генеральны дырэктар Мальтыйскага вяшчальніка PBS Антон Атард падпісаў дакументы аб правядзенні конкурсу на Мальце, і ўжо на наступны дзень на афіцыйным сайце конкурсу было абвешчана, што краінай-арганізатарам выступіла Мальта[5].
16 чэрвеня 2014года на афіцыйным сайце конкурсу было абвешчана, што конкурс пройдзе на суднабудаўнічым заводзе «Malta Shipbuilding»[6]. «Malta Shipbuilding» размешчаны ў горадзе Марса, у дзесяці хвілінах язды ад сталіцы Мальты, Валеты. Асаблівасцю арэны з’яўляецца тое, што яна складаецца з трох ангараў, у якіх і пройдзе конкурс.
Remove ads
Візуальны дызайн конкурсу
9 мая 2014 года на прэс-канферэнцыя EBU і PBS у Капенгагене былі прадстаўлены лагатып і слоган. Дэвізам конкурсу стаў хэштэг #Together, што ў перакладзе азначае Разам. Ён быў абраны таксама па прыкладу конкурсу ў Капенгагене, дзе дэвізам быў хэштэг #JoinUs. Лагатып уяўляе сабой частку мальтыйскага васьміканцовага крыжа, які сабраны з рознакаляровых сегментаў. Па словах стваральнікаў, гэта робіць лагатып дынамічным і цікавым[7].
Remove ads
Нацыянальныя адборы
Адкрытыя нацыянальныя адборы (з выкарыстаннем тэлегаласавання) абавязковыя для ўсіх краін-удзельніц, але некаторым краінам ЕВС дазваляе праводзіць унутраны адбор, толькі дзеля таго, каб такія краіны ўдзельнічалі ў сёлетнім конкурсе. Напрыклад, у 2010 і 2011 гадах выключэнне было зроблена для Латвіі.
Свае адкрытыя адборы правялі наступныя краіны:
Remove ads
Удзельнікі
Remove ads
Іншыя краіны
Дэбют
Італія — На канферэнцыі Дзіцячага Еўрабачання, які быў арганізаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам (ЕВС), краіна выказала зацікаўленасць ва ўдзеле на конкурсе песні 2014 адзначыўшы гэтым магчымы дэбют [19]. Дакументы, якія пацвярджаюць удзел краіны, прыбылі 8 ліпеня 2014 г. у Жэневу. Удзелам Італіі будзе кіраваўся RAI Gulp — дзіцячым каналам нацыянальнай тэлекампаніі RAI.[20].
Славенія — 19 жніўня было абвешчана, што Славенія зробіць дэбют у гэтым годзе.
Чарнагорыя — 18 ліпеня 2014 г. нацыянальны вяшчальнік RTCG падпісаў усе дакументы, неабходныя для ўдзелу ў конкурсе, што азнаменавала дэбют краіны на конкурсе 2014 на Мальце.[21]
Вяртанне
Адмовіліся ад удзелу
Аўстрыя
Бельгія
Вялікабрытанія
Венгрыя
Германія
Грэцыя — Новы грэчаскі вяшчальнік, NERIT, раней заявіў у інтэрв’ю сайта «Esc + Plus», што краіна зацікаўлена ва ўдзеле ў дзіцячым Еўрабачанні [24]. 22 мая 2014 года грэцкі вяшчальнік пацвердзіў вяртанне на конкурс [25], а 7 ліпень вяшчальнік адклікаў сваю заяву на ўдзел у конкурсе 2014 года. Прычыны адмовы абвешчаны не былі[26].
Данія
Ізраіль
Ірландыя
Паўночная Македонія
Партугалія
Іспанія
Албанія
Паўночная Македонія — 4 верасня македонскі вяшчальнік МРТ паведаміў, што Македонія не прыме ўдзел на Дзіцячым Еўрабачанні 2014.
Азербайджан
Малдова
Remove ads
Зноскі
- Granger, Anthony. JESC’14: Malta Shipbuilding The Venue (англ.). Eurovoix (10 мая 2014). Праверана 11 мая 2014.
- Malta Shipyards (англ.). — Юридически комплекс находится в городе Марса.. Праверана 22 мая 2014.
- "Детское "Евровидение-2014" планируют провести по-взрослому". БЕЛТА. 2014-03-12. Праверана 2014-05-19.
- Fisher, Luke James. Junior Eurovision 2014 set for 15 November (англ.). JuniorEurovision.tv (13 студзеня 2014). Праверана 14 студзеня 2014.
- Malta to host Junior Eurovision 2014 (15 ліпеня 2014). Праверана 15 ліпеня 2014.
- THE VENUE: MALTA SHIPBUILDING (15 ліпеня 2014). Праверана 15 ліпеня 2014.
- Junior Eurovision 2014: #together in Malta! (15 ліпеня 2014). Праверана 15 ліпеня 2014.
- Granger, Anthony. Armenia: JESC’14 Submissions Now Open (англ.). Eurovoix (29 мая 2014). Праверана 31 мая 2014.
- Granger, Anthony. Bulgaria: Return To Junior Eurovision . Eurovoix.com. Eurovoix (25 ліпеня 2014). Праверана 26 July 2014.
- Fisher, Luke. Bulgarian return confirmed . junioreurovision.tv (31 ліпеня 2014). Праверана 31 ліпеня 2014.
- Белтелерадиокомпания начинает национальный отбор Международного детского конкурса песни "Евровидение-2014" (руск.)(недаступная спасылка). Белтелерадиокомпания (7 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2014. Праверана 8 сакавіка 2014.
- Georgia: JESC Selection Opens (англ.). Eurovoix (11 ліпеня 2014). Праверана 12 ліпеня 2014.
- Sophia Patsalides to represent Cyprus (англ.). junioreurovision.tv (21 ліпеня 2014). Праверана 21 ліпеня 2014.
- Federica Falzon għall-Junior Eurovision (мальт.). TVM (20 красавіка 2014). Праверана 21 красавіка 2014.
- Назарова, Анна. НТКУ объявляет начало национального отбора на детское "Евровидение-2014" (руск.). Украинские национальные новости (30 красавіка 2014). Праверана 1 мая 2014.
- Granger, Anthony. Sweden: Lilla Melodifestivalen Submissions Open (англ.). Eurovoix (4 лютага 2014). Праверана 5 лютага 2014.
- Granger, Anthony. Sweden: Julia Kedhammar Is Off To Malta (англ.). Eurovoix (6 чэрвеня 2014). Праверана 7 чэрвеня 2014.
- Fisher, Luke James. 2013 viewing figures in, 2014 planning underway . 2014 planning already underway. European Broadcasting Union (10 снежня 2013). Праверана 10 December 2013.
- Luke, Fisher. Italy: Italy joins Junior Eurovision! (англ.). JuniorEurovision (8 ліпеня 2014). Праверана 8 ліпеня 2014.
- Montenegro joins Junior Eurovision! . junioreurovision.tv. European Broadcasting Union (18 ліпеня 2014). Праверана 18 July 2014.
- Fisher, Luke James. Cyprus returns to Junior Eurovision! (3 ліпеня 2014).
- Serbia returns to Junior Eurovision (25 ліпеня 2014). Праверана 25 ліпеня 2014.
- García, Belén. Junior Eurovision: Greece will be back! (англ.). ESC+Plus (22 мая 2014). Праверана 24 мая 2014.
- Granger, Anthony. Greece: Will Not Participate In JESC 2014 (англ.). Eurovoix (7 ліпеня 2014). Праверана 8 ліпеня 2014.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads