Дрыжнік сярэдні
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дры́жнік сярэдні[1], слёзкі[1][2][3][4], палявыя канапелькі[1] (Briza media) — від кветкавых раслін роду Дрыжнік (Briza) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).
Remove ads
Назва
Апісанне
Шматгадовая расліна травяністая з гладкімі сцёбламі да 75 см. Карэнішчы кароткія. Лісце 2—4 мм шырынёй, даўжынёй 4—15 см, Язычок 0,5—1,5 мм даўжынёй. Мяцёлка адкрытая, пірамідальная, 4—18 см даўжынёй. Галінкі мяцёлкі гладкія або трохі шурпатыя, гарызантальна адхіленыя. Каласкі 4—7 мм, з 5—10 кветак, стракатыя, больш чым на 20 мяцёлку. Каласы звісаюць; адзінкавыя. Плод — зярняўка. Лік храмасом: 2n = 14.
Remove ads
Распаўсюджанне
Каўказ: Арменія, Азербайджан, Грузія, Расія; Азія: Індыя, Пакістан; Еўропа: Беларусь, Эстонія, Латвія, Літва, Малдова, Украіна, Аўстрыя, Бельгія, Чэхія, Германія, Венгрыя, Нідэрланды, Польшча, Славакія, Швейцарыя, Данія, Фінляндыя, Ірландыя, Нарвегія, Швецыя, Вялікабрытанія, Індыя, Балгарыя, Харватыя, Грэцыя, Італія, Румынія, Сербія, Славенія, Францыя, Партугалія, Іспанія. Натуралізаваны: Аўстралія, Новая Зеландыя, Злучаныя Штаты Амерыкі. Засяляе травяністую мясцовасць на ад лёгкіх да цяжкіх, ад кіслых да вапнавых, ад вельмі сухіх да вільготных, але, як правіла, базава-ўрадлівых глебах.
Ва Украіне расце на лугах, лясных палянах, у кустах, уздоўж дарог, па канавам і межах — у Закарпацці і ў Карпатах, заходніх лясных раёнах, на Палессі і на поўначы Лесастэпу, часты (на поўдзень радзее)[4].
Галерэя
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
- Андрієнко Т. Л., Перегрим М. М. (уклад.). Офіційні переліки регіонально рідкісних рослин адміністративних територій України (довідкове видання). — Київ: Альтерпрес, 2012. — 148 с. — ISBN 978-966-542-512-0. Архівавана 16 верасня 2012.
- Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — Киев: Наукова думка, 1987. — С. 459. — 548 с.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads