Дукаўка
вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ду́каўка[1] (трансліт.: Dukaŭka, руск.: Дуковка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета. Месціцца за 10 км на ўсход ад Мар’інай Горкі, 66 км ад Мінска, на рацэ Балачанка.
Remove ads
Гісторыя
Ранняя гісторыя
У XVIII стагоддзі ўваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, дзяржаўная ўласнасць[2].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Пасля 1861 года ў Пагарэльскай воласці Ігуменскага павета. Паводле перапісу 1897 года ў Дукаўцы бытаваў бандарны промысел.
Найноўшы час
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Перамога сацыялізму», была кузня і ваўначоска.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У лістападзе 1943 года было спалена 6 з 26 дамоў, забіта 18 чалавек[3].
Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Краснаакцябрскага (да 1973 г. Балочанскага) сельсавета[4].
Remove ads
Насельніцтва
- 1800 год — 4 двары, 29 жыхароў
- 1897 год — 15 двароў, 106 жыхароў
- 1908 год — 14 двароў, 133 жыхары
- 1917 год — 12 двароў, 80 жыхароў
- 1960 год — 94 жыхары
- 2002 год — 15 двароў, 23 жыхары
- 2009 год — 12 жыхароў
- 2019 год — 12 жыхароў[5]
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads