Дымніца Ваяна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ды́мніца Ваяна, Дымніца Вайяна[1][2][3] (Fumaria vaillantii) — від кветкавых раслін сямейства Макавыя (Papaveraceae).
Remove ads
Апісанне
Аднагадовая травяністая расліна 10—30 см вышынёй. Сцёблы ад узыходзячых да прамых, даволі багата разгалінаваныя. Лісце чаргуецца, на хвосціках; ліставыя пласціны звычайна двойчатапёрыстарассечанае, лісточкі вузка лопасцевыя, долі ланцэтныя. Суквецці прыкладна 20-кветкавыя. Чашалісцікаў 2, з нераўнамерна зубчастымі бакамі, хутка ападаюць. Вяночак 4-пялёсткавы, 5—6 мм даўжынёй, пурпурны, знешні пялёстак на верхавіне з выманнем. Тычынак 6 у 2 групах, кожная з 1 цэлай і 2 палавіністымі тычынкамі. Арэшак шарападобны, тупы[3][4].
Remove ads
Распаўсюджанне
Распаўсюджаны ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы, Заходняй Азіі да Індыі; натуралізаваны ў некаторых іншых мясцінах[5][6][7].
На тэрыторыі Беларусі адзначана ў наваколлі гарадскога пасёлка Рось[2]. Ва Украіне від расце на палях, агародах, уздоўж дарог — на ўсёй тэрыторыі[3].
Галерэя
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 55. — 160 с. — 2 350 экз.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наукова думка, 1987. — С. 57. (руск.) (укр.)
- luontoportti.com . (англ.)
- plantsoftheworldonline.org . (англ.)
- npgsweb.ars-grin.gov . (англ.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads