Дэвід Вайнленд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дэвід Вайнленд (англ.: David J. Wineland; нар. 24 лютага 1944 г.) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2012) (сумесна з Сержам Арошам) з фармулёўкай за «стварэнне прарыўных тэхналогій маніпулявання квантавымі сістэмамі».
Remove ads
Біяграфія
Дэвід Вайнленд нарадзіўся 24 лютага 1944 года ў сталіцы штата Вісконсін Мілуокі. У 1961 годзе ён скончыў школу Энсіна, размешчаную ў Сакрамента. У 1965 годзе ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі ён атрымаў ступень бакалаўра, а ў 1970 годзе ў Гарвардскім універсітэце — ступень PhD. Яго дысертацыя была прысвечана мазерам на атамарным дэйтэрыі. Пасля гэтага Вайнленд працаваў у групе Ханса Георга Дэмельта ў Вашынгтонскім універсітэце. У 1975 годзе Вайнленд уладкаваўся ў Нацыянальнае Бюро Стандартаў, цяпер інстытут NIST у Боўлдэры. Сферай яго даследаванняў з’яўлялася оптыка і, у прыватнасці, лазернае астуджэнне іонаў у квадрупольных іонных пастках з наступным выкарыстаннем захопленых іонаў для выканання квантавых вылічэнняў.
Вайнленд з’яўляецца членам Амерыканскага фізічнага таварыства і Амерыканскага аптычнага таварыства. У 1992 годзе ён быў абраны членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША.
Remove ads
Прэміі і ўзнагароды
- 1990 — Прэмія Дэвісана-Джэрмера
- 1990 — Прэмія Мегерса
- 1996 — Прэмія Эйнштэйна ў лазернай фізіцы
- 1998 — Прэмія Рабі
- 2001 — Прэмія Артура Шаўлава
- 2007 — Нацыянальны навуковы медаль ЗША
- 2008 — Прэмія Герберта Вальтэра
- 2010 — Медаль Бенджаміна Франкліна
- 2012 — Нобелеўская медаль па фізіцы (сумесна з Сержам Арошам)
Зноскі
- Gregersen E. David Wineland // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- David Jeffrey Wineland // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- https://www.nobelprize.org/prizes/physics/2012/wineland/biographical/ Праверана 21 жніўня 2025.
- https://cas.uoregon.edu/directory/natural-sciences/all/djw34 Праверана 21 жніўня 2025.
- https://www.amacad.org/person/david-jeffery-wineland Праверана 21 жніўня 2025.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads