Серж Арош
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Серж Арош (фр.: Serge Haroche; нар. 11 верасня 1944) — французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2012) (сумесна з Дэвідам Вайнлендам) з фармулёўкай за «стварэнне прарыўных тэхналогій маніпулявання квантавымі сістэмамі».
Remove ads
Біяграфія
Серж Арош нарадзіўся 11 верасня 1944 года ў Касабланцы, у яўрэйскай сям’і мараканца (па бацьку) і адэсіткі (па маці). Яго маці — Валянціна Арош (у дзявоцтве Рублёва, 1921—1998) — працавала настаўніцай, бацька — Альбер Арош (1920—1998, родам з Маракеша) — быў адвакатам. Яго бабуля і дзядуля (Ісаак і Эстэр Арош) ўзначальвалі школу Сусветнага яўрэйскага саюза École de l’Alliance Israélite. Калі Сержу было 12 гадоў, Марока абвясціла незалежнасць, і яго сям’я пераехала ў французскую метраполію.
Арош з’яўляецца членам Французскага, Еўрапейскага і Амерыканскага фізічнага таварыства. Цяпер жыве ў Парыжы.
Remove ads
Узнагароды
- 1992 — Прэмія Гумбальта
- 1993 — Медаль Альберта Майкельсана
- 2007 — Узнагарода Чарльза Таўнса
- 2009 — Залаты медаль CNRS
- 2012 — Нобелеўская прэмія па фізіцы (сумесна з Дэвідам Вайнлендам)
Выбраныя працы
- Exploring the Quantum — Atoms, Cavities and Photons (with Jean-Michel Raimond) Oxford University Press, September 2006, ISBN 978-0-19-850914-1
Зноскі
- Serge Haroche // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Národní autority České republiky Праверана 8 студзеня 2023.
- Radio France — 1975.
- https://www.academie-sciences.fr/pdf/membre/HarocheS_bio0510.pdf Праверана 18 мая 2025.
- Serge Haroche – NAS Праверана 18 мая 2025.
- Members - European Academy of Sciences — 2022. Праверана 18 мая 2025.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads