Еўрапейскі саюз студэнтаў
асацыяцыя еўрапейскіх нац. студ. саюзаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Еўрапейскі саюз студэнтаў (англ.: European Students' Union), абр. ESU, таксама можна сустрэць ЕСС - гэта парасонавая арганізацыя 45 нацыянальных студэнцкіх саюзаў з 40 краін, якія прадстаўляюць амаль 20 мільёнаў студэнтаў. ESU імкнецца прадстаўляць і прасоўваць адукацыйныя, сацыяльныя, эканамічныя і культурныя інтарэсы студэнтаў на еўрапейскім узроўні ва ўсіх адпаведных органах і, у прыватнасці, у Еўрапейскім Саюзе, Савеце Еўропы і ЮНЕСКА. ESU прадстаўляе голас студэнтаў у Еўропе, з’яўляючыся кансультатыўным членам Балонскага працэсу. ESU таксама з’яўляецца паўнапраўным сябрам Еўрапейскага маладзёжнага форуму (YFJ), кандыдат ад ESU на 2006 год, быў абраны прэзідэнтам YFJ.
Remove ads
Гісторыя
17 кастрычніка 1982 года сем Нацыянальных саюзаў студэнтаў (НСС) з Вялікабрытаніі, Швецыі, Ісландыі, Францыі, Даніі, Нарвегіі і Аўстрыі стварылі Заходнееўрапейскае студэнцкае інфармацыйнае бюро (англ.: Western European Students Information Bureau, WESIB) на сустрэчы ў Стакгольме. У лютым 1990 года WESIB адмовіўся ад літары "W" і стаў Еўрапейскім студэнцкім інфармацыйным бюро (ESIB) пасля палітычнага ўзрушэння ў Еўропе таго часу. У 1992 годзе назва была зноў зменена на Нацыянальны саюз студэнтаў Еўропы (англ.: National Union of Students in Europe, NUSE). Гэта адлюстроўвае прызнанне змены місіі ESIB з арганізацыі, якая проста абменьваецца інфармацыяй, у палітычную арганізацыю, якая прадстаўляе погляды студэнтаў у еўрапейскіх інстытуцыях. У маі 2007 г. была ўведзена сучасная назва — Еўрапейскі студэнцкі саюз (ESU).
На працягу многіх гадоў офіс ESU перамяшчаўся па Еўропе і спачатку размяшчаўся з дапамогай членаў Нацыянальных студэнцкіх саюзаў (НСС). Пасля заснавання WESIB у Стакгольме з 1982 па 1985 гады офіс знаходзіўся ў офісе SFS у Швецыі, які фінансаваўся за кошт гранта ўрада Швецыі. Грант заканчваўся ў 1985 г., і NUS Вялікабрытаніі прапанавала размясціць WESIB у сваёй штаб-кватэры ў Лондане. У 1988 годзе офіс пераехаў у офісы ÖH у Вене і заставаўся там да 2000 года, калі было вырашана, што па прычынах знаходжання побач з еўрапейскімі інстытуцыямі, офіс павінен пераехаць у Брусэль і ў яго размяшчэнні дапамог VVS.
Remove ads
Структуры
Найвышэйшай структурай ESU з’яўляецца Паседжанне савета (англ.: Board Meeting, BM), якое аб’ядноўвае прадстаўнікоў усіх Нацыянальных саюзаў студэнтаў, якіх яны прадстаўляюць. Рада вызначае кірунак палітыкі арганізацыі і абірае членаў выканаўчага камітэта для кіравання арганізацыяй.
Выканаўчы камітэт
Выканаўчы камітэт (ВК, англ.: Executive committee) выбіраецца на гадавы тэрмін на штогадовай сустрэчы савета прадстаўнікоў арганізацый-сяброў, прычым кожная краіна (не арганізацыя) мае два галасы. Прэзідэнт і віцэ-прэзідэнты разам складаюць прэзідэнцтва ESU і адказваюць за штодзённую дзейнасць арганізацыі разам з сямю агульнымі членамі ВК.[3]
Remove ads
Сяброўскія арганізацыі
Сябры-кандыдаты
Сябры-кандыдаты — гэта НСС, якія падалі заяўку на сяброўства ў ESU, але яшчэ не атрымалі статус сябра на Паседжанні савета (BM). Кандыдаты ў члены захоўваюць свой статус на працягу аднаго года і падлягаюць «навучальнаму візіту» з боку ESU, каб пераканацца, што яны адпавядаюць крытэрыям сяброўства.
Remove ads
Гл. таксама
Заўвагі
- Abbreviation given in ESU's member list, may differ from the associations' local or official abbreviations
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads