Ежы Феліцыян Сапега
(1680—1750) ваявода мсціслаўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юрый (Ежы) Феліцыян Сапега (люты 1680 — 3 верасня 1750) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Генерал-маёр Літоўскага войска (1708), ваявода мсціслаўскі (з 1742).
Трымаў Вількаўскае староства.
Remove ads
Біяграфія
З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Францішка Стэфана і Ганны Крысціны з Любамірскіх. Меў братоў Яна Казіміра і Юзафа Францішка.
Навучаўся ў езуіцкім калегіуме ў Брунсбергу і за мяжой. У Вялікую Паўночную вайну стаў на бок Станіслава Ляшчынскага, атрымаў ад яго пасаду кухмістра вялікага літоўскага (1709). Пазней перайшоў да Аўгуста Моцнага. Узяў удзел у антыкаралеўскай Віленскай канфедэрацыі (1716), быў палкоўнікам Навагрудскага ваяводства[6].
Абіраўся паслом на соймы 1720, 1724, 1729, 1732, 1733 і 1738, быў маршалкам Галоўнага Трыбунала ў 1717.
У 1733 падтрымаў абранне на прастол Станіслава Ляшчынскага, да самай абдыкацыі належаў да найбліжэйшых да манарха асоб. Пазней вызнаў каралём і вялікім князем Аўгуста Саса.
Remove ads
Зноскі
- Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2019. — С. 196. — ISBN 978-83-65880-76-5
- Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 68. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- Jerzy Felicjan Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 73. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- Karp S. Stanisław Antoni Karp (ok. 1679-1719), podkomorzyc ziemi bielskiej. Nota biograficzna // Białoruskie Zeszyty Historyczne — Białoruskie Towarzystwo Historyczne, 2021. — вып. 54. — С. 64. — ISSN 1232-7468
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads