Ежы Феліцыян Сапега

(1680—1750) ваявода мсціслаўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юрый (Ежы) Феліцыян Сапега (люты 1680 — 3 верасня 1750) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Генерал-маёр Літоўскага войска (1708), ваявода мсціслаўскі (з 1742).

Хуткія факты Юрый Феліцыян Сапега, 29-ы ваявода мсціслаўскі ...

Трымаў Вількаўскае староства.

Remove ads

Біяграфія

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Францішка Стэфана і Ганны Крысціны з Любамірскіх. Меў братоў Яна Казіміра і Юзафа Францішка.

Навучаўся ў езуіцкім калегіуме ў Брунсбергу і за мяжой. У Вялікую Паўночную вайну стаў на бок Станіслава Ляшчынскага, атрымаў ад яго пасаду кухмістра вялікага літоўскага (1709). Пазней перайшоў да Аўгуста Моцнага. Узяў удзел у антыкаралеўскай Віленскай канфедэрацыі (1716), быў палкоўнікам Навагрудскага ваяводства[6].

Абіраўся паслом на соймы 1720, 1724, 1729, 1732, 1733 і 1738, быў маршалкам Галоўнага Трыбунала ў 1717.

У 1733 падтрымаў абранне на прастол Станіслава Ляшчынскага, да самай абдыкацыі належаў да найбліжэйшых да манарха асоб. Пазней вызнаў каралём і вялікім князем Аўгуста Саса.

Remove ads

Зноскі

1. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI‒XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2019. — С. 196. — ISBN 978-83-65880-76-5

2. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 68. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6

3. Jerzy Felicjan Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

4. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 73. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6

5. Karp S. Stanisław Antoni Karp (ok. 1679-1719), podkomorzyc ziemi bielskiej. Nota biograficzna // Białoruskie Zeszyty HistoryczneBiałoruskie Towarzystwo Historyczne, 2021. — вып. 54. — С. 64. — ISSN 1232-7468

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads