Жазеф Феш

From Wikipedia, the free encyclopedia

Жазеф Феш
Remove ads

Жазе́ф Феш (фр.: Joseph Fesch; 3 студзеня 1763, Аяча, Карсіканская рэспубліка — 13 мая 1839, Рым, Папская вобласць) — французскі курыяльны кардынал. архібіскуп Ліёнскі з 31 ліпеня 1802 па 13 мая 1839. Кардынал-святар з 17 студзеня 1803, з тытулам царквы Санта-Марыя-дэла-Віторыа з 11 ліпеня 1803 па 2 снежня 1822, in commendam з 2 снежня 1822 па 13 мая 1839. Кардынал-святар з тытулам царквы Сан-Ларэнца-ін-Лучына з 2 снежня 1822 па 13 мая 1839. Кардынал-протапрэсвітар з 12 верасня 1837 па 13 мая 1839.

Хуткія факты Жазеф Феш, Кардынал-протапрэсвітар ...

Дзядзька (па матчынай лініі) Напалеона Банапарта, які быў узведзены пры яго садзейнічанні ў кардыналы і атрымаў кафедру архібіскупа Ліёнскага. За час Напалеонаўскіх войнаў павыкупіў не менш за 3000 карцін, якія ўтварылі ядро мастацкага музея Феша ў Аяча.

Remove ads

Біяграфія

Бацька Феша, швейцарскі капітан, паступіў на французскую службу на востраве Корсіка, дзе ў 1757 годзе ажаніўся з удавой Рамаліна — бабуляй Напалеона I па маці. Такім чынам, Жазеф даводзіўся братам ад адной маці Летыцыі, маці імператара. Быў архідыяканам, але ў рэвалюцыйную эпоху перайшоў у ваеннае міністэрства і ў 1796 годзе, у час першага італьянскага паходу Банапарта, служыў французскім ваенным камісарам. З прычыны скарг на хабарніцтва вымушаны быў пакінуць службу.

У 1799 годзе Феш вярнуўся ў склад духавенства і стаў канонікам у Бастыі (на Корсіцы), у 1802 годзе — архібіскупам Ліёнскім, у 1803 годзе — кардыналам і французскім пасланцам пры Ватыкане. У 1804 годзе, напярэдадні каранацыі Напалеона I, здзейсніў царкоўны шлюб Напалеона з Жазэфінай (цывільны быў здзейснены ў 1796 годзе); тады ж атрымаў графскі тытул, званне сенатара і Вялікага капелана Францыі (Grand-Aumônier).

У 1806 годзе Феш быў прызначаны памочнікам і пераемнікам князя-прымаса Дальберга; гэта прызначэнне выклікала пратэст нават з боку прыхільнага да Напалеона рэгенсбургскага сейма. У 1811 годзе Феш быў прэзідэнтам сабору французскага духавенства ў Парыжы, выказаўся тут выразна супраць зневажальнага абыходжання Напалеона з Папам Піем VII і гэтай сваёй нечаканай самастойнасцю выклікаў моцны гнеў Напалеона, які адправіў яго ў ганаровую ссылку ў Ліён.

Пасля ўварвання саюзнікаў на французскую тэрыторыю Феш разам са сваёй сястрой Летыцыяй бег у Рым, дзе і правёў астатак жыцця. Пасля яго смерці яго велічэзная карцінная галерэя была з большага прададзена і выручка выкарыстана па яго завяшчанні на дабрачынныя справы. Пій IX заплаціў 2500 тыс. франкаў за «Святога Ераніма» Леанарда да Вінчы, якога Феш склаў з дзвюх дошак; з іх адна, паводле падання, служыла перш вечкам скрыні. Перапіска кардынала з Напалеонам I была апублікавана ў 1855 годзе.

Remove ads

Жазеф Феш у творах мастацтва

• Мастак Жан-Жорж Вібер намаляваў як Феш гуляе ў шахматы з Напалеонам Банапартам і атрымлівае перамогу на карціне «Шах!».
• У фільме «Напалеон: шлях да вяршыні» (Францыя, Італія, 1955) ролю Жазефа Феша выконвае акцёр Умберта Мелнаці[fr]

Зноскі

1. Joseph Fesch // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Joseph Fesch // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Union List of Artist Names — 2018. Праверана 25 кастрычніка 2018.

4. Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads