Жазеф Якаўлевіч Коцін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Жазеф Якаўлевіч Коцін
Remove ads

Жазеф Якаўлевіч Коцін (руск.: Жозе́ф Я́ковлевич Ко́тин; 1908 — 1979) — савецкі навуковец і канструктар танкаў і трактароў. Герой Сацыялістычнай Працы. Лаўрэат чатырох Сталінскіх прэмій. Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР.

Хуткія факты Жазеф Якаўлевіч Коцін, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 26 лютага (10 сакавіка) 1908 года ў Паўлаградзе, Екацерынаслаўскай губерні (цяпер Днепрапятроўская вобласць, Украіна), у яўрэйскай сям’і, быў пятым дзіцем у сям’і (астатнія 4 дзяўчынкі); у дзяцінстве насіў імя Зэлік. Ратуючыся ад гвалту і рабаванняў, сям’я Коціных збегла з Паўлаграда ў Харкаў. Паступіў у медыцынскі інстытут па патрабаванні бацькоў, але потым перавёўся на аўтамабільны факультэт Харкаўскага політэхнічнага інстытута.

З 1927 года вучыўся ў ХПІ. З 1930 года — у РСЧА. Член УКП (б) з 1931 года. У 1932 годзе скончыў Ваенна-тэхнічную акадэмію імя Ф. Э. Дзяржынскага. У 1932—1937 гадах — інжынер, затым начальнік КБ навукова-даследчага аддзела Ваеннай акадэміі механізацыі і матарызацыі РСЧА. З 1937 года — галоўны канструктар Кіраўскага завода.

У 1941—1943 гадах — намеснік наркама танкавай прамысловасці СССР, галоўны канструктар Чалябінскага трактарнага завода.

Узначальваў работы па стварэнні цяжкіх танкаў КВ-2, КВ-1, КВ-85, ІС-1, ІС-3.

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads