Жалезадэфіцытнае малакроўе

From Wikipedia, the free encyclopedia

Жалезадэфіцытнае малакроўе
Remove ads

Жалезадэфіцытнае малакроўе — паніжаны ўзровень гемаглабіну і чырвоных крывяных цельцаў у крыві ў сувязі з нястачай жалеза. Ёсць найбольш распаўсюджаным відам малакроўя. Ускладненне хваробы вядзе да ішэміі і інфаркту міякарда, заўчаснага старэння ў выніку кіслароднага галадання тканак[3].

Хуткія факты Жалезадэфіцытнае малакроўе, МКХ-11 ...
Remove ads

Папярэджанне

Найлепшым спосабам прадухіліць хваробу ёсць штодзённы прыём багатай на жалеза ежы жывёльнага паходжання (мяса, рыба, хатняя птушка, тварог, цвёрды сыр і яйкі). Шмат жалеза таксама змяшчаюць бабовыя, бульба і рыс. Аднак жалеза з гародніны горш засвойваецца[3].

Прычыны

Узнікненню хваробы спрыяе недастатковае паступленне жалеза з ежай, парушэнне ўсмоктвання жалеза ў кішэчніку і кровастрата ў выніку хранічнай хваробы (гастрыт, язва страўніка і 12-палай кішкі, паліп і рак тоўстай кішкі, грыжа страўніка). Таксама шкодзяць рэўматоідны артрыт, гепатыт, глісная хвароба і сэпсіс. Усмоктванню жалеза перашкаджае і працяглы прыём лекаў, што замінаюць вытворчасці салянай кіслаты страўніка[3].

Remove ads

Праявы

Хвароба на пачатку выяўляецца праз павышаную стомленасць і бледнасць скуры пазногцевых ложаў, далоняў, унутранай паверхні павекаў і вуснаў. Адзначаецца пахаладанне кісцяў і ступняў, галавакружэнне і пачашчанае сэрцабіцце[3].

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q4117183'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5282129'></a>
  2. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 27 ліпеня 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q55345445'></a>
  3. Святлана Барысенка. Анемія спрыяе ішэміі і заўчаснаму старэнню // Звязда : газета. — 19 лютага 2011. — № 84 (26948). — С. 5. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads