Саляная кіслата

хімічнае злучэньне From Wikipedia, the free encyclopedia

Саляная кіслата
Remove ads

Саляная (хлорыставадародная) кіслата — HCl, раствор хлоравадарода ў вадзе; моцная аднаасноўная кіслата. Бескаляровая (тэхнічная саляная кіслата жаўтлявая з прычыны дамешкаў Fe, Cl2 і іншага), «дыміць» на паветры, з’едлівая вадкасць. Максімальная канцэнтрацыя пры 20 °C раўняецца 38 % па масе, шчыльнасць такога раствору 1,19 г / см ³. Малярная маса 36,46 г / моль. Солі салянай кіслаты называюцца хларыдамі.

Хуткія факты Агульныя, Фізічныя ўласцівасці ...
Remove ads
Remove ads

Этымалогія

Паколькі яна была ўпершыню атрымана з каменнай солі ў адпаведнасці з метадамі Іагана Рудольфа Глаўбера, Саляная кіслата гістарычна называлася еўрапейскімі алхімікамі салянай (адбылася ад солі)

Атрыманне

Так як саляная кіслата гэта раствор хлоравадароду (газ) у вадзе, то для яе атрымання трэба растварыць у вадзе хлоравадарод. Таксама яе можна атрымаць шляхам хімічнай рэакцыі вадкасцяў, так, каб у выніку атрымаўся ўжо раствораны ў вадзе хлоравадарод. Хлоравадарод у сваю чаргу атрымліваюць наступнымі метадамі:

Шляхам злучэння хлору з вадародам:

Часцей за ўсё сінтэз робяць пад вялікай тэмпературай і часам пад ціскам. Паколькі рэакцыя экзатэрмічная, устаноўку называюць хлоравадароднай печчу або HCl-гарэлкай. Выраблены хлорысты вадарод паглынаецца дэіанізаваннай вадой, у выніку атрымліваецца хімічна чыстая саляная кіслата. Гэтая рэакцыя можа даць вельмі чысты прадукт, напрыклад, для выкарыстання ў харчовай прамысловасці.

Таксама дастаткова чыстую саляную кіслату можна атрымаць шляхам рэакцыі хларыду кальцыя і сернай кіслаты:

Сульфат кальцыя не забруджвае раствор салянай кіслаты бо не раствараецца ў вадзе і выпадае белым асадкам.

Remove ads

Хімічныя ўласцівасці

Thumb
Рэакцыя салянай кіслаты і аміяку, утвараецца туман з хларыду амонію
  • Узаемадзеянне з металамі, якія стаяць у электрахімічным шэрагу металаў да вадарода з утварэннем солі і вылучэннем газападобнага вадароду:

  • Узаемадзеянне з салямі металаў, утворанымі больш слабымі кіслотамі, напр. вугальнай:

  • Узаемадзеянне з моцнымі акісляльнікамі (перманганат калію, дыяксід марганцу) з вылучэннем газападобнага хлора:

  • Рэагуе з аміякам і фасфінам з утварэннем соляў амонію і фасфанію. Напрыклад хларыд амонію можна атрымаць нейтралізацыяй салянай кіслаты водным растворам аміяку:

Гэтая рэакцыя — якасная рэакцыя на аміяк

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads